Chapter 5. Мэню і спалучэньні клявішаў

1. Галоўнае мэню
1.1. Праект
1.2. Праўка
1.3. Пераход
1.4. Выгляд
1.5. Сэрвіс
1.6. Налады
1.7. Даведка
2. Спалучэньні клявішаў
2.1. Кіраваньне праектамі
2.2. Рэдагаваньне
2.3. Перамяшчэньне
2.4. Іншыя

1. Галоўнае мэню

Усе функцыі OmegaT даступныя праз мэню ўверсе вакна рэдагаваньня. Большасьць функцыяў таксама можна выклікаць з дапамогай спалучэньняў клявішаў. Для ўжываньня спалучэньня трэба націснуць Ctrl і пэўную літару. Некаторыя спалучэньні ўключаюць іншыя клявішы. Літары ўжываюцца ў верхнім рэгістры дзеля лепшай чытальнасьці. Клявіша Ctrl ужываецца ў апэрацыйных сыстэмах Windows, UNIX і UNIX-падобных, а на клявіятурах пазначаецца як Ctrl або Control. Карыстальнікі Mac замест яе мусяць карыстацца клявішай Cmd+. Клявіша “Cmd” пазначаецца на клявіятурах Apple надпісам “command” або значком “яблычка”.

Карыстальнікі могуць мяняць існыя спалучэньні або ствараць новыя па патрэбе. Гл. дадатак “Дапасаваньне спалучэньняў клявішаў”

Table 5.1. Галоўнае мэню

Праект Праўка Пераход Выгляд Сэрвіс Налады Даведка

1.1. Праект

Table 5.2. Мэню “Праект”

Стварыць праект… Ctrl+Shift+N Ствараецца і адчыняецца новы праект. Для стварэньня і рэдагаваньня праекта ўжываецца аднолькавы дыялёг. Гл.Chapter 6, Уласьцівасьці праекта
Спампаваць камандны праект…   Ствараецца лякальная копія аддаленага праекта OmegaT.
Адчыніць праект… Ctrl+O Адчыняецца раней створаны праект.
Адчыніць нядаўні праект   Адкрываецца доступ да пяці апошніх праектаў. Пры націсканьні на адным зь іх бягучы праект будзе захаваны і зачынены, пасьля гэтага адчыніцца іншы праект.
Імпартаваць зыходныя файлы…   Зыходныя файлы капіююцца ў каталёг source, праект перагружаецца для загрузкі новых файлаў.
Спампаваць старонку MediaWiki…   Сэгмэнты спампоўваюцца са старонак MediaWiki паводле пазначанага URL.
Перазагрузіць F5 Праект перагружаецца, каб улічыць зьмены, зробленыя ў зыходных файлах, апорных файлах памяці перакладаў, глясарох і наладах праекта.
Зачыніць Ctrl+Shift+W Пераклад захоўваецца, праект зачыняецца.
Захаваць Ctrl+S Унутраная памяць перакладаў захоўваецца на жорсткі дыск. OmegaT аўтаматычна захоўвае пераклады кожныя 10 хвілін, а таксама пры закрыцьці праекта або выхадзе за праграмы.
Адкампіляваць праект Ctrl+D На аснове зробленага перакладу ствараюцца дакумэнты зь перакладамі. Створаныя дакумэнты перакладаў знаходзяцца ў каталёгу target.
Скампіляваць пераклад для гэтага дакумэнта Ctrl+Shift+D Ствараецца файл зь перакладам для бягучага перакладанага дакумэнта.
Уласьцівасьці… Ctrl+E Паказваецца дыялёг уласьцівасьцяў праекта, празь які можна зьмяніць мовы праекта і месцазнаходжаньні каталёгаў.
Файлы праекта… Ctrl+L Акно файлаў праекта адчыняецца або зачыняецца ў залежнасьці ад таго, ці зачыненае яно або адчыненае.
Доступ да зьмесьціва праекта Адкрываецца доступ да каталёгаў праекта.

У дадатак да гэтага два пункты мэню дазваляюць непасрэдна адчыняць бягучыя дакумэнты арыгінала і перакладу і глясар, у які робіцца запіс. Дакумэнты адчыняюцца ў праграме, якую выбірае апэрацыйная сыстэма. Калі дакумэнтаў няма, адпаведны пункт паказваецца шэрым колерам.

Выхад Ctrl+Q Захаваньне праекта і выхад з OmegaT. Калі праект яшчэ не захаваны, зьяўляецца запыт на пацьвярджэньне выхаду.

1.2. Праўка

Заўвага: дзеяньні, якія выконваюцца ў большасьці праграмаў стандартным чынам (скапіяваць/выразаць/уставіць), не ўключаюцца ў гэтае мэню, яны даступныя праз сыстэмныя спалучэньні клявішаў. Напрыклад:

Table 5.3. Спалучэньні клявішаў для капіяваньня/выразаньня/устаўкі

Капіяваць Ctrl+C Капіяваньне вылучанага тэксту ў буфэр абмену.
Выразаць Ctrl+X Капіяваньне вылучанага тэксту ў буфэр абмену, выдаленьне вылучэньня.
Уставіць Ctrl+V Устаўка тэксту з буфэра абмену ў пазыцыю курсора.

Мэню “Праўка” складаецца з наступных элемэнтаў:

Table 5.4. Мэню “Праўка”

Адмяніць Ctrl+Z Аднаўляецца стан перад апошнім выкананым дзеяньнем. Каманда не працуе, калі зьменены сэгмэнт быў пацьверджаны.
Вярнуць Ctrl+Y Аднаўляецца стан перад касаваньнем апошняга дзеяньня праўкі. Каманда не працуе, калі зьменены сэгмэнт быў пацьверджаны.
Замяніць пераклад на супадзеньне або вылучэньне Ctrl+R Увесь сэгмэнт перакладу замяняецца на выбранае недакладнае супадзеньне (па змаўчаньні выбіраецца першае супадзеньне).

Калі ў недакладным супадзеньні вылучана пэўная частка тэксту, толькі гэтае вылучэньне замяняе ўвесь сэгмэнт перакладу.

Уставіць супадзеньне або вылучэньне Ctrl+I Вылучанае недакладнае супадзеньне ўстаўляецца ў пазыцыю курсора. Калі ў сэгмэньце перакладу вылучаная частка, пры гэтым замяняецца вылучэньне.

Калі пэўная частка тэксту вылучаная ў недакладным супадзеньні, толькі гэтае вылучэньне ўстаўляецца ў пазыцыю курсора.

Замяніць на машынны пераклад Ctrl+M Зьмесьціва сэгмэнта перакладу замяняецца перакладам ад сэрвісу машыннага перакладу. Калі сэрвіс машыннага перакладу не актываваны (гл. Мэню → Налады ніжэй), не адбываецца нічога.
Аднавіць зыходны тэкст Ctrl+Shift+R Увесь сэгмэнт перакладу замяняецца на зыходны тэкст.
Уставіць зыходны тэкст Ctrl+Shift+I Зыходны тэкст устаўляецца ў пазыцыю курсор.
Уставіць адсутныя тэгі зыходнага тэксту Ctrl+Shift+T Тэгі з зыходнага тэксту (калі іх няма ў перакладзе) устаўляюцца ў пазыцыю курсора.
Уставіць наступны адсутны тэг Ctrl+T У пазыцыю курсора ўстаўляецца толькі адзін тэг (з адсутных).
Экспартаваць вылучанае Ctrl+Shift+C Бягучае вылучэньне экспартуецца ў тэкставы файл для апрацоўкі. Калі частка тэксту ня вылучаная, у файл выгружаецца ўвесь бягучы сэгмэнт. Калі карыстальнік выходзіць з OmegaT, гэты файл не спусташаецца, каб імітаваць звычайныя паводзіны буфэра абмену. Экспартаванае зьмесьціва капіюецца ў файл selection.txt у каталёгу наладаў карыстальніка (гл. Chapter 8, OmegaT Файлы і каталёгі).
Стварыць запіс глясара Ctrl+Shift+G Дазваляе карыстальніку стварыць запіс у файле глясара, ужываным па змаўчаньні.

Калі вылучыць радок тэксту (у якой заўгодна панэлі) перад націсканьнем Ctrl+Shift+G, тэкст будзе ўстаўлены па змаўчаньні ў поле Зыходны тэрмін.

Пошук у праекце… Ctrl+F Адчыняецца новае вакно пошуку.

Калі вылучыць радок тэксту (у якой заўгодна панэлі) перад націсканьнем Ctrl+F, тэкст будзе ўстаўлены па змаўчаньні ў поле Знайсьці.

Пры націсканьні Ctrl+Shift+F зьяўляецца апошняе раней адчыненае вакно пошуку (а ня новае).

Пошук і замена… Ctrl+K Адчыняецца новае вакно пошуку і замены.

Калі вылучыць радок тэксту (у якой заўгодна панэлі) перад націсканьнем Ctrl+K, тэкст будзе ўстаўлены па змаўчаньні ў поле Знайсьці.

Зьмяніць рэгістар на Shift+F3 (гл. тэкст) Рэгістар вылучанага тэксту ў сэгмэньце перакладу зьмяняецца на выбраны варыянт (“Усе малыя”, “Усе вялікія”, “Як у загалоўках”, “Як у сказах”). Каб пераключацца паміж гэтымі варыянтамі, націскайце Shift + F3. Калі тэкст ня вылучаны, OmegaT вылучае слова, якое ўтрымлівае літару непасрэдна справа ад курсора.
Выбраць супадзеньне Ctrl+N (#N — лічба ад 1 да 5) — Выбар недакладнага супадзеньня № N на панэлі недакладных супадзеньняў для замены на яго перакладу або ўстаўкі яго ў сэгмэнт. Значэньні колераў патлумачаныя ў Section 2.2, “Панэль недакладных супадзеньняў”.
Выкарыстоўваць як пераклад па змаўчаньні   Калі для актыўнага сэгмэнта ёсьць альтэрнатыўныя пераклады, можна пазначыць вылучаны варыянт як пераклад па змаўчаньні. Калі ёсьць толькі адзін пераклад, гэты пункт мэню будзе шэрым.
Стварыць альтэрнатыўны пераклад   Аднолькавыя сэгмэнты ў залежнасьці ад кантэксту могуць мець розныя пераклады. Вылучыць гэты пункт мэню, калі бягучы пераклад не пасуе, і стварыць альтэрнатыўны пераклад.
Выдаліць пераклад   Пераклад выдаляецца, а сэгмэнт становіцца неперакладзеным.
Задаць пусты пераклад   Пераклад вызначаецца як пусты. У дакумэньце перакладу на месцы гэтага сэгмэнта не зьявіцца нічога. У вакне рэдагаваньня пераклад паказваецца як <ПУСТЫ>
Зарэгістраваць ідэнтычны пераклад Ctrl+Shift+S Гэтая каманда ўжываецца ў мэтах рэгістрацыі тэксту перакладу тоесным зыходнаму тэксту, нават калі не пазначана “Дазволіць супадзеньне крыніцы і перакладу” (гл. Налады → Акно рэдагаваньня).

1.3. Пераход

Table 5.5. Мэню “Пераход”

Наступны неперакладзены сэгмэнт Ctrl+U Пераход да наступнага сэгмэнта, які ня мае эквіваленту ў памяці перакладаў.
Наступны перакладзены сэгмэнт Ctrl+Shift+U Пераход да наступнага ўжо перакладзенага сэгмэнта з ігнараваньнем неперакладзеных сэгмэнтаў.
Наступны сэгмэнт Ctrl+N або Enter Пераход да наступнага сэгмэнта. Калі бягучы сэгмэнт — апошні ў файле, адбываецца пераход да першага сэгмэнта наступнага файла.
Папярэдні сэгмэнт Ctrl+P або Ctrl+Enter Пераход да папярэдняга сэгмэнта. Калі бягучы сэгмэнт — першы ў файле, адбываецца пераход да апошняга сэгмэнта папярэдняга файла.
Сэгмэнт нумар… Ctrl+J Пераход да сэгмэнта, чый нумар або літара-скарот уведзены.
Наступная зацемка   Пераход да наступнага сэгмэнта, да якога прымацаваная зацемка.
Папярэдняя зацемка   Пераход да папярэдняга сэгмэнта, да якога прымацаваная зацемка.
Крыніца выбранага супадзеньня Ctrl+Shift+M Пераход да сэгмэнта, які адпавядае бягучаму вылучанаму супадзеньню на панэлі недакладных супадзеньняў.
Наперад у гісторыі… Ctrl+Shift+N OmegaT запамінае апрацаваныя сэгмэнты. Гэтая каманда дазваляе вярнуцца да сэгмэнта, як папярэдне быў пакінуты камандай Назад у гісторыі….
Назад у гісторыі… Ctrl+Shift+P Гэтая каманда дазваляе адступіць назад на адзін сэгмэнт назад за раз, каб затым вярнуцца да бягучага сэгмэнта з дапамогай каманды Наперад у гісторыі….

1.4. Выгляд

Table 5.6. Мэню “Выгляд”

Пазначаць перакладзеныя сэгмэнты Калі пазначана, перакладзеныя сэгмэнты будуць вылучацца жоўтым колерам.
Пазначаць неперакладзеныя сэгмэнты Калі пазначана, неперакладзеныя сэгмэнты будуць вылучацца фіялетавым колерам.
Паказваць зыходныя сэгмэнты Калі пазначана, зыходныя сэгмэнты будуць бачнымі і будуць вылучацца зялёным колерам. Калі не пазначана, зыходныя сэгмэнты ня будуць бачнымі.
Пазначаць неўнікальныя сэгмэнты Калі пазначана, неўнікальныя сэгмэнты будуць вылучацца бледна-шэрым колерам.
Пазначаць сэгмэнты з зацемкамі Калі пазначана, сэгмэнты з зацемкамі будуць вылучацца блакітным колерам. Гэтая вылучэньне мае прыярытэт над вылучэньнем перакладзеных сэгмэнтаў і вылучэньнем неперакладзеных сэгмэнтаў.
Пазначаць неразрыўныя прабелы Калі пазначана, неразрыўныя прабелы будуць паказвацца з шэрым тлом.
Пазначаць прабельныя сымбалі Калі пазначана, прабельныя сымбалі будуць паказвацца з кропачкай.
Паказваць сымбалі кіраваньня напрамкам тэксту Гэтая опцыя дазваляе бачыць сымбалі кіраваньня напрамкам тэксту
Пазначаць аўтаматычна запоўненыя сэгмэнты Калі пазначана, тло ўсіх сэгмэнтаў, у якіх пераклад быў атрыманы ў выніку аўтаматычнага запаўненьня (напрыклад, з файлаў TMX у каталёгу /tm/auto), будзе каляровым. Вылучэньне колерам захоўваецца, пакуль пазначана опцыя “Захоўваць стан аўтаматычна запоўненых” (гл. Налады → Акно рэдагаваньня). Звычайныя пераклады, устаўленыя з каталёга auto, вылучаюцца памаранчавым колерам. Іншыя пераклады, асабліва ідэнтыфікаваныя ў TMX, могуць вылучацца іншымі колерамі. Тэхнічныя дэталі гл. у наступным запыце ўдасканаленьня
Агрэсыўная замена шрыфтоў на альтэрнатыўныя Пазначце гэтую вопцыю, калі OmegaT не паказвае пэўныя сымбалі належным чынам (нават калі ў сыстэме ўсталяваныя шрыфты, якія ўтрымліваюць патрэбныя сымбалі). Заўвага: выглядае, што ў Windows падобная ручная падстаноўка шрыфтоў можа ўмешвацца ў стандартную падстаноўку шрыфтоў, і ў выніку адбываецца непажаданая падстаноўка. З гэтай прычыны гэтая опцыя адключаная па змаўчаньні.
Інфармацыя пра зьмены Пасьля ўключэньня опцыі паказу інфармацыі пра зьмены для бягучага сэгмэнта будуць бачнымі час і аўтар апошняй зьмены бягучага сэгмэнта. Калі яе ўключыць для ўсіх сэгмэнтаў, інфармацыя паказваецца для ўсіх сэгмэнтаў, а калі выбраць Нічога не паказваць, опцыя адключаецца.

Заўвага: колеры можна зьмяніць праз дыялёг Налады → Колеры….

1.5. Сэрвіс

Table 5.7. Мэню “Сэрвіс”

Праверка тэгаў Ctrl + Shift + V: Праверка адсутнасьці або неналежнага месцазнаходжаньня тэгаў у файлах з фарматаваньнем. Паказ пераліку сэгмэнтаў з памылкамі тэгаў і магчымымі неадпаведнасьцямі. Гл. разьдзелы “Праверка тэгаў” і Chapter 12, Праца з фарматаваным тэкстам.
Праверка тэгаў для гэтага дакумэнта Тое, што і вышэй, але толькі для бягучага дакумэнта ў перакладзе.
Статыстыка Вывад новага вакна са статыстыкай праекта, г. зн., з сумарнымі паказчыкамі для праекта і для кожнага файла праекта.
Статыстыка супадзеньняў Паказ статыстыкі супадзеньняў для праекта: колькасьць паўтораў, дакладных супадзеньняў, недакладных супадзеньняў і адсутнасьці супадзеньняў для сэгмэнтаў, словаў і ў сымбалях.
Статыстыка супадзеньняў па файлах Паказ статыстыкі супадзеньняў для кожнага файла праекта: колькасьць паўтораў, дакладных супадзеньняў, недакладных супадзеньняў і адсутнасьці супадзеньняў для сэгмэнтаў, словаў і ў сымбалях.
Сцэнары… Вывад дыялёгавага вакна, дзе можна задаць месцазнаходжаньне сцэнароў, іх запісваць, выконваць і прывязваць да спалучэньняў клявішаў (гл. “Акно сцэнароў”)

1.6. Налады

Table 5.8. Мэню “Налады”

Выкарыстоўваць TAB для пераходу далей Клявішай для пацьверджаньня сэгмэнта прызначаецца Tab замест Enter (па змаўчаньні). Гэтая опцыя карысная для некаторых сыстэмаў уводу сымбаляў карэйскай, кітайскай і японскай моваў.
Заўсёды пацьвярджаць выхад Перад закрыцьцём праграмы будзе зьяўляцца папярэджаньне.
Машынны пераклад Дазваляе ўключаць/выключаць даступныя інструмэнты машыннага перакладу. Калі машынны пераклад уключаны, пры націсканьні Ctrl+M прапанова будзе ўстаўленая ў пераклад бягучага сэгмэнта.

У мэтах захаваньня канфідэнцыйнасьці можа быць непатрэбным адсылаць усе сэгмэнты ў сыстэму машыннага перакладу. Калі опцыя Аўтаматычна накіроўваць пераклады адключаная, машынныя пераклады будуць накіроўвацца толькі пры націсканьні Ctrl+M (Cmd+M у OS X) для бягучага сэгмэнта. Затым каб уставіць пераклад трэба зноў націснуць Ctrl+M.

Пазначце Толькі неперакладзеныя сэгмэнты, каб для перакладзеных сэгмэнтаў машынны пераклад не ўжываўся. Заўвага: у падобным выпадку можна скарыстацца з Ctrl+М, каб прымусова накіраваць бягучы сэгмэнт у сыстэму машыннага перакладу.

Глясар Опцыя Паказваць апісаньне кантэксту для глясароў у фармаце TBX дазваляе паказваць або хаваць зьвесткі пра кантэкст для тэрмінаў (якія паходзяць з глясароў у фармаце TBX у каталёгу glossary ) на панэлі глясароў.

Калі пазначана Ужываць тэрміны, якія зьяўляюцца паасобку ў зыходным тэксьце, запіс глясара “элемэнта элемэнтб” будзе знойдзены ў зыходным тэксьце “элемэнта іншае слова элемэнтб”. Калі опцыя адключаная, запіс глясара, паказаны вышэй, знойдзены ня будзе.

Калі пазначана Ужываць марфалягічны пошук для тэрмінаў глясара, то, напрыклад, для ангельскай мовы пры наяўнасьці ў глясары слова “element” яно будзе знойдзена, калі ў зыходным тэксьце будзе “elements”. Калі опцыя адключаная, запіс глясара, паказаны вышэй, знойдзены ня будзе.

Опцыя Устаўляць супадзеньні з глясара, устаўляючы зыходны тэкст у пераклад дазваляе аўтаматычна замяняць супадзеньні з тэрмінамі з глясара пры ўстаўцы зыходнага тэксту ў пераклад. Гэта эфэктыўна пры ўжываньні Праўка → Аднавіць зыходны тэкст, Праўка → Уставіць зыходны тэкст, а таксама пры адкрыцьці сэгмэнта калі ўключаная функцыя Налады → Акно рэдагаваньня → [Уставіць] Зыходны тэкст. Калі глясар утрымлівае некалькі тэрмінаў для перакладу, ужываецца першы (з паказаных на панэлі глясароў). Пры пошуку тэрмінаў у глясарох не ўжываецца ні марфалягічны аналіз, ні стоп-словы, а рэгістар літараў ігнаруецца. Пры ўстаўцы робіцца спроба ўжыць той самы рэгістар, што і ў зыходным слове.

Астатнія 3 функцыі апісаныя асобна на старонцы пра TaaS (тэрміналёгія як сэрвіс).

TransTips (тэрміны) Дазваляе ўключаць/адключаць функцыю TransTips і задаваць ейны парамэтар Дакладнае супадзеньне. Калі функцыя TransTips уключаная, то клік правай кнопкай мышкі па вылучаным слове ў зыходным тэксьце адкрые выпадное мэню з запісамі глясара для гэтага слова. Затым можна клікнуць па пажаданым варыяньце перакладу, каб яго ўставіць у пераклад у бягучую пазыцыю курсора. Калі пазначана TransTips/Дакладнае супадзеньне, будуць правярацца толькі поўныя словы, у адваротным выпадку будуць шукацца адпаведнікі і для частак словаў.
Аўтазавяршэньне

Клікнеце па пункце Глясар…, каб наладзіць аўтазавяршэньне для ўкладкі глясара.

Клікнеце па пункце Аўтатэкст, каб наладзіць парамэтры аўтатэксту, а таксама дадаць або выдаліць элемэнты.

Клікнеце па пункце Табліца сымбаляў…, каб наладзіць табліцу сымбаляў для аўтазавяршэньня.

Аўтазавяршэньне выклікаецца для бягучага сэгмэнта перакладу праз Ctrl+Прабел.

Калі пазначана Аўтаматычна паказваць адпаведныя прапановы, мэню аўтазавяршэньня зьяўляецца аўтаматычна пасьля набору першай літары запіса глясара або сымбаля “<” у выпадку тэгаў.

Шрыфт… Выклікаецца дыялёг зьмены шрыфту тэксту на дысплее. Карыстальнікам старых кампутараў, калі зьмяненьне памераў акна запавольнае, можна паспрабаваць зьмяніць шрыфт. Пра наладку шрыфту гл. “Рознае”
Колеры…

Дазваляе выбіраць розныя колеры для кожнай часткі карыстальніцкага інтэрфэйса.

З дапамогай сцэнара можна задаваць вызначаныя тэмы. Сцэнар, які ўваходзіць у склад праграмы і называецца Switch Colour Themes, па змаўчаньні вызначае тэму “Dark”.
Файлавыя фільтры… Адчыняецца дыялёг файлавых фільтраў для наладкі апрацоўкі і сынтаксычнага аналізу файлаў.
Сэгмэнтаваньне… Адчыняецца дыялёг наладкі сэгмэнтаваньня для наладкі сэгмэнтаваньня тэксту.
Праверка правапісу… Адчыняецца акно наладкі праверкі правапісу, празь якое можна ўсталяваць, наладзіць і ўключыць праверку правапісу.
Налады рэдагаваньня… Адчыняецца дыялёг наладаў рэдагаваньня, празь які можна зрабіць патрэбныя зьмены.
Апрацоўка тэгаў… Пры перакладзе файлаў, датычных праграмнага забесьпячэньня: магчымасьць наладзіць парамэтры праверкі тэгаў так, каб таксама правяраць праграмныя зьменныя (%…). Тут таксама можна вызначыць розныя парамэтры праверкі тэгаў і карыстальніцкія тэгі.
Каманда… Калі тут увесьці сваё імя, ім будуць пазначацца ўсе сэгмэнты, перакладзеныя вамі.
Зьнешнія файлы TMX… Дазваляе карыстальніку вырашыць, як апрацоўваць тэгі ў TMX-файлах староньніх праграмаў (г. зн., створаных не ў OmegaT).

Недакладныя супадзеньні таксама можна ўпарадкаваць розным чынам (толькі для паказу, статыстыка ад гэтага не зьмяняецца). Поле шаблёна адпаведнікаў для паказу таксама дазваляе зьмяніць спосаб паказу недакладных супадзеньняў праз ужываньне вызначаных зьменных.

Выгляд… Утрымлівае парамэтры паказу тэкстаў і зьвестак пра зьмены рознымі спосабамі.
Захаваньне і вывад… Дазваляе карыстальніку выбраць інтэрвал — у хвілінах і сэкундах — паміж пасьлядоўным аўтаматычным захаваньнем праекта. Мінімальнае значэньне — 10 сэкундаў.

Дыялёгавае акно дазваляе таксама задаваць зьнешнія каманды апрацоўкі, якія выконваюцца пасьля выкананьня каманды Адкампіляваць праект.

Злучэньне з проксі-сэрвэрам… Увесьці імя карыстальніка і пароль у выпадку ўжываньня проксі-сэрвэра для доступу да праектаў.
Аднавіць галоўнае вакно Аднаўленьне кампанэнтаў галоўнага вакна OmegaT да іх зыходнага стану. Ужывайце гэтую функцыю ў выпадку немагчымасьці аднаўленьня пажаданай кампаноўкі элемэнтаў акна пасьля іх адмацаваньня, перасоўваньня або хаваньня. Яе таксама можна выкарыстаць, калі панэлі не адлюстроўваюцца належным чынам пасьля абнаўленьня OmegaT.
Праверка граматыкі Калі пазначана, пераклады правяраюцца з дапамогай LanguageTool і магчымыя граматычныя памылкі падкрэсьліваюцца сінім.

1.7. Даведка

Table 5.9. Мэню “Даведка”

Дапаможнік карыстальніка… F1: Адчыняецца гэты дапаможнік у браўзэры па змаўчаньні.
Пра праграму… Паказ зьвестак пра аўтарскае права, падзякі і ліцэнзію.
Апошнія зьмены… Паказваецца пералік новых функцыяў, удасканаленьняў і выпраўленьняў памылак для апошняга выпуску.
Часопіс… Паказваецца бягучы файл часопіса. Загаловак акна адлюстроўвае файл, які фактычна выкарыстоўваецца (гэта залежыць ад таго, колькі асобнікаў OmegaT працуюць адначасова).

2. Спалучэньні клявішаў

У галоўным акне даступныя наступныя спалучэньні клявішаў. Калі на пярэднім пляне знаходзіцца іншае акно, клікнеце па галоўным акне, каб вывесьці яго на пярэдні плян або націсьне клявішу Esc, каб зачыніць іншае вакно.

Для ўжываньня спалучэньня трэба націснуць Ctrl і пэўную літару. Некаторыя спалучэньні ўключаюць іншыя клявішы. Літары ўжываюцца ў верхнім рэгістры дзеля лепшай чытальнасьці.

Клявіша Ctrl ужываецца ў апэрацыйных сыстэмах Windows, UNIX і UNIX-падобных, на клявіятурах пазначаецца як Ctrl або Control. Карыстальнікі Mac замест яе мусяць карыстацца клявішай Cmd. На клявіятурах Apple клявіша Cmd пазначаецца надпісам “command” або значком “яблычка”.

  • Кіраваньне праектамі

  • Рэдагаваньне

  • Перамяшчэньне

  • Даведачныя вокны

  • Іншыя

2.1. Кіраваньне праектамі

Table 5.10. Спалучэньні клявішаў для кіраваньня праектамі

Адчыніць праект Ctrl+O Адчыняецца дыялёг для знаходжаньня існага праекта.
Захаваць Ctrl+S Бягучая праца захоўваецца ва ўнутранай памяці перакладаў (файл project_save.tmx у каталёгу праекта omegat).
Зачыніць праект Shift+Ctrl+W Зачыняе бягучы праект.
Адкампіляваць праект Ctrl+D Стварэньне дакумэнтаў зь перакладамі ў каталёгу праекта target, а таксама файлаў памяці перакладаў (файлаў тыпу level 1, level 2 і omegat tmx) у каранёвым каталёгу праекта.
Уласьцівасьці праекта Ctrl+E Паказ акна, у якім пры неабходнасьці можна зьмяніць уласьцівасьці праекта.

2.2. Рэдагаваньне

Table 5.11. Спалучэньні клявішаў рэдагаваньня

Адмяніць Ctrl+Z Адмена апошняга дзеяньня рэдагаваньня ў тэксьце перакладу бягучага сэгмэнта.
Вярнуць Ctrl+Y Аднаўленьне апошняга дзеяньня рэдагаваньня ў тэксьце перакладу бягучага сэгмэнта.
Вылучыць супадзеньне № N Ctrl+N дзе N — лічба ад 1 да 5. Спалучэньне клявішаў дазваляе вылучыць N-ае супадзеньне ў адпаведным акне (першае супадзеньне вылучаецца па змаўчаньні)
Замяніць на супадзеньне Ctrl+R Замяняе зьмесьціва перакладу бягучага сэгмэнта на вылучанае супадзеньне (па змаўчаньні вылучаецца першае супадзеньне)
Уставіць супадзеньне Ctrl+I У пазыцыю курсора ў бягучым сэгмэньце ўстаўляецца вылучанае супадзеньне (па змаўчаньні вылучаецца першае супадзеньне)
Аднавіць зыходны тэкст Ctrl+Shift + R Зьмесьціва перакладу бягучага сэгмэнта замяняецца на зыходны тэкст.
Уставіць зыходны тэкст Ctrl+Shift + I Зьмесьціва зыходнага тэксту бягучага сэгмэнта ўстаўляецца ў пазыцыю курсора.
Уставіць тэгі зыходнага тэксту Ctrl+Shift + T Тэгі з зыходнага тэксту бягучага сэгмэнта ўстаўляюцца ў пазыцыю курсора.
Пошук у праекце Ctrl+F Паказваецца дыялёг для пошукаў у праекце.
Замяніць на машынны пераклад Ctrl+M Пераклад бягучага сэгмэнта замяняецца на вынік машыннага перакладу зыходнага тэксту. Калі сэрвіс машыннага перакладу не актываваны (гл. Мэню → Налады → Машынны пераклад), не адбываецца нічога.
Экспартаваць вылучанае Shift+Ctrl+C Бягучае вылучэньне экспартуецца ў тэкставы файл для апрацоўкі.
Стварыць запіс глясара Shift+Ctrl+G Дазваляе карыстальніку стварыць запіс у файле глясара, ужываным па змаўчаньні.

2.3. Перамяшчэньне

Table 5.12. Спалучэньні клявішаў для перамяшчэньня

Наступны неперакладзены сэгмэнт Ctrl+U Пераход у поле рэдагаваньня наступнага сэгмэнта, які не зарэгістраваны ў памяці перакладаў праекта.
Наступны сэгмэнт Ctrl+N, Enter або Return Пераход у поле рэдагаваньня наступнага сэгмэнта.
Папярэдні сэгмэнт Ctrl+P Пераход у поле рэдагаваньня папярэдняга сэгмэнта.
Сэгмэнт нумар… Ctrl+J Пераход да сэгмэнта з уведзеным нумарам
Назад у гісторыі… Ctrl+Shift + P Пераход на адзін сэгмэнт назад у гісторыі
Наперад у гісторыі… Ctrl+Shift + N Пераход на адзін сэгмэнт наперад у гісторыі

2.4. Іншыя

Table 5.13. Розныя спалучэньні клявішаў

Паказ сьпіса файлаў праекта Ctrl+L Паказ сьпіса файлаў праекта
Праверка тэгаў Ctrl+T Адчыніць акно праверкі тэгаў.
Экспартаваць вылучанае Shift+Ctrl + C Экспарт бягучага вылучэньня або бягучага зыходнага тэксту, калі тэкст ня быў вылучаны. Тэкст экспартуецца ў тэкставы файл.
Пошук у праекце Ctrl+F Адчыняецца новае вакно пошуку
Файлы даведкі F1 Паказ файлаў даведкі OmegaT у асобным акне