Chapter 16. Пошук і замена

1. Акно пошуку
1.1. Парамэтры пошуку

1. Акно пошуку

Адчынеце вакно пошуку і замены, націснуўшы Ctrl+K, і ўвядзеце слова або выраз, які трэба замяніць, у полі Знайсьці.

Затым клікнеце па кнопцы Пошук, каб пабачыць усе адпаведнікі.

Увядзеце новае слова або фразу (падтрымкі рэгулярных выразаў няма) у полі “Замяніць на”, затым клікнеце па адным з наступных варыянтаў:

  • Замяніць усё: замена робіцца ва ўсіх уваходжаньнях (пасьля паказу вакна пацьвярджэньня, у якім будзе бачнай колькасьць уваходжаньняў).

  • Замяніць: замена робіцца па аднаму, пасьля націсканьня кнопак у загалоўку панэлі рэдагаваньня. Клікайце “Замяніць наступнае” або “Прапусьціць”, затым, каб скончыць працэс, “Гатова”.

  • Зачыніць: зачыніць акно, ня робячы нейкіх зьменаў.

1.1. Парамэтры пошуку

Парамэтры пошуку падобныя тым, што паказваюцца ў вакне пошуку.

Адно толькі выключэньне: пазначце “Неперакладзеныя”, каб пошук адбываўся таксама і ў яшчэ не перакладзеных сэгмэнтах.

Каб гэта было магчымым (хаця пошук і замена працуе толькі для памяці), OmegaT скапіюе зыходны тэкст арыгінала ў пераклад перад апэрацыяй замены. Калі для сэгмэнта ня вызначаны тэкст замены, пераклад у сэгмэньце будзе выдалены, г. зн., сэгмэнт застанецца неперакладзеным.