Chapter 20. Выкарыстаньне TaaS у OmegaT

1. Агульныя
2. Стварэньне ключа
3. Доступ да сэрвісу TaaS

1. Агульныя

TaaS (адрас: https://demo.taas-project.eu/info) — гэта тэрміналягічныя сэрвісы на эўрапейскіх мовах (плюс руская). Ён дазваляе доступ да публічных і прыватных даніх, праз што прыватныя глясары (гэтак званыя “калекцыі”) могуць быць вынятыя зь існых дакумэнтаў, а пераклады тэрмінаў — узятыя аўтаматычна з розных крыніцаў.

2. Стварэньне ключа

Каб атрымаць доступ да сэрвісу TaaS, карыстальнік павінен стварыць ключ ghfp https://term.tilde.com/account/keys/create?system=omegaT.

Ключ затым трэба перадаць у OmegaT праз парамэтар запуску -Dtaas.user.key = ххххх. Файлы канфігураваньня запуску OmegaT (OmegaT.l4J.ini, omegat.kaptn і Configuration.properties) утрымліваюць пункт-шаблён.

3. Доступ да сэрвісу TaaS

Калі выбраць “Налады → Глясар”, зьявяцца наступныя опцыі:

“Прагляд калекцый TaaS” дазваляе праглядаць існуючыя калекцыі для зыходнай мовы і мовы перакладу праекта і спампоўваюць іх. Прыватныя калекцыі вылучаюцца паўтлустым шрыфтам. Калекцыі загружаюцца як глясары ў фармаце TBX у бягучы каталёг глясароў.

“Пошук тэрмінаў у TaaS”: калі гэты пункт пазначаны, адбываецца пасьлядоўнае, сэгмэнт за сэгмэнтам, накіраваньне запытаў да даніх TaaS. Запыты для зыходнай мовы і мовы перакладу накіроўваюцца ва ўсе калекцыі (публічныя і прыватныя).

Каб абмежаваць аб’ём даніх, можна выбраць канкрэтную вобласьць праз “Выбраць вобласьць пошуку тэрмінаў у TaaS”. У гэтым дыялёгу магчыма выбраць усе вобласьці, або нейкую пэўную.