Chapter 2. Навучэцеся карыстацца OmegaT за 5 хвілін!

1. Стварыць новы праект
2. Перакладаньне файла
3. Праверка тэгаў
4. Кампіляцыя перакладу
5. Што яшчэ варта памятаць

1. Стварыць новы праект

Заўвага:На кампутарах Apple Mac клявіша Command выкарыстоўваецца замест Ctrl.

Каб пачаць выкарыстоўваць OmegaT, спачатку неабходна стварыць праект, які будзе ўтрымліваць усе файлы — зыходны файл, файлы памяці перакладаў, глясар, а таксама файлы зь перакладамі. У мэню Праект выбраць Стварыць праект…, надрукаваць назву праекта. Памятайце, дзе вы ствараеце праект, таму што потым спатрэбіцца вярнуцца да яго.

Пасьля таго як вы падасьце назву праекта, зьявіцца дыялёгавае вакно стварэньня новага праекта. У верхняй частцы гэтага дыялёгавага вакна трэба выбраць мову зыходнага файла і мову перакладу, затым націснуць ОК, каб працягнуць.

Зьмяніць іншыя парамэтры ў гэтым дыялёгу можна ў які заўгодна час, дастаткова выклікаць яго, націснуўшы Ctrl+E.

Далей зьявіцца дыялёгавае вакно файлаў праекта. Каб выбраць зыходныя файлы, трэба націснуць “Імпарт зыходных файлаў…”. OmegaT затым скапіюе выбраныя файлы ў падкаталёг /source/ новага праекта. Пасьля таго, як зыходныя файлы загружаныя ў панэль рэдагаваньня, можна зачыніць дыялёг файлаў праекта.

2. Перакладаньне файла

Падчас перакладаньня OmegaT паказвае тэкст сэгмэнт за сэгмэнтам. Пераклаўшы сэгмэнт, націскайце Ctrl + U, каб перайсьці да наступнага неперакладзенага сэгмэнта (або Ctrl+Shift+U, каб перайсьці да наступнага перакладзенага сэгмэнта). Каб пабачыць, як будзе выглядаць пераклад у канчатковым фармаце, трэба націснуць Ctrl + D для кампіляцыі дакумэнта перакладу, які будзе створаны ў падкаталёгу праекта /target/. У працэсе перакладу карыстайцеся функцыямі з мэню Праўка і Пераход.

3. Праверка тэгаў

Калі зыходны файл утрымлівае тэкст з фарматаваньнем (напрыклад, Microsoft Word, LibreOffice Writer або HTML), OmegaT пераўтворыць фарматаваньне ў тэгі, якія атачаюць перакладаны тэкст. Часта дакумэнты будуць мець тэгі, якія ня маюць нічога агульнага з фарматаваньнем, але таксама зьяўляюцца важнымі (як для зыходных файлаў, так і для перакладаў). У зыходным файле зыходны сказ можа выглядаць наступным чынам:

А OmegaT прадставіць яго вось як:

Тэгі ў OmegaT выдзяляюцца шэрым колерам, таму іх лёгка пазнаць. Яны абароненыя, і таму іх нельга зьмяняць уручную, але можна выдаляць, уводзіць уручную або перасоўваць у тэксьце перакладу. Аднак, калі зробленыя памылкі пры ўводзе тэгаў фарматаваньня, перакладзены файл можа не адкрыцца. Таму перад кампіляцыяй дакумэнтаў перакладаў націскайце Ctrl+Shift+V для праверкі правільнасьці тэгаў.

4. Кампіляцыя перакладу

Пераканаўшыся ў адсутнасьці памылак тэгаў у перакладзе, націскайце Ctrl+D для кампіляцыі файлаў перакладу, якія будуць створаныя ў падкаталёгу /target/ вашага праекта.

5. Што яшчэ варта памятаць

  • Калі файл не загружаецца ў панэль рэдагаваньня, магчыма, ён мае фармат, які не падтрымліваецца OmegaT. Сьпіс фарматаў файлаў, якія OmegaT можа апрацаваць, гл. у разьдзеле “Файлавыя фільтры”.

  • Можна ствараць новы праект для кожнай новай працы, а таксама можна дадаваць новыя зыходныя файлы ў праект у які заўгодна момант.

  • Каб удакладніць налады праекта, адчынеце дыялёгавае вакно праўкі праекта, націснуўшы Ctrl+E. Каб праглядзець сьпіс файлаў у праекце, адчынеце дыялёгавае вакно файлаў праекта, націснуўшы Ctrl+L.

  • Пасьля завяршэньня перакладу OmegaT робіць экспарт у тры файлы памяці перакладаў, якія маюць у сваіх назвах “level1”, “level2” і “omegat”, у каталёгу праекта. Файлы з “level1” або “level2” у назвах можна выкарыстоўваць для абмену зь іншымі праграмамі аўтаматызацыі перакладу. Файл з omegat у назьве можна выкарыстаць у самой OmegaT, у будучых праектах, якія вы створыце. Калі памясьціць такія файлы памяці перакладаў у падкаталёг /tm/ праекта, OmegaT будзе аўтаматычна шукаць у іх падобныя сэгмэнты, г. зв. “недакладныя супадзеньні”.

  • Можна дадаваць новыя тэрміны ў глясар, націскаючы Ctrl + Shift + G, або капіяваць існуючыя глясары ў падкаталёг /glossary/ дырэкторыі праекта, і OmegaT аўтаматычна пачне шукаць словы ў іх.

  • Вельмі часта карысна пашукаць словы і фразы ў зыходным тэксьце і ў перакладзе, таму націскайце Ctrl + F, каб выклікаць дыялёг пошуку тэксту ў які заўгодна час.