Chapter 3. Усталёўка і запуск OmegaT

1. Карыстальнікі Windows
1.1. Спампаваньне пакета
1.2. Усталёўка OmegaT
1.3. Запуск OmegaT
1.4. Абнаўленьне OmegaT
2. Карыстальнікі Linux (Intel)
2.1. Спампаваньне патрэбнага пакета
2.2. Усталёўка OmegaT
2.3. Даданьне OmegaT да мэню (KDE) або панэляў (Gnome)
2.4. Запуск OmegaT
3. Карыстальнік Mac OS X
3.1. Спампаваньне пакета
3.2. Усталёўка OmegaT
3.3. Даданьне OmegaT да Dock
3.4. Запуск OmegaT
3.5. Дадатковыя магчымасьці ў Mac OS X
4. Іншыя сыстэмы
4.1. Спампаваньне патрэбнага пакета
4.2. Усталёўка OmegaT
4.3. Усталёўка зручных цэтлікаў
4.4. Запуск OmegaT
5. Перацягваньне
6. Выкарыстаньне Java Web Start
7. Запуск OmegaT з каманднага радка
7.1. Адчыніць акно каманднага радка
7.2. Аргумэнты каманды запуску
7.3. OmegaT у рэжыме каманднага радка
8. Зборка OmegaT з зыходных тэкстаў

1. Карыстальнікі Windows

1.1. Спампаваньне пакета

Ці ёсьць у вас рэалізацыя Java, сумяшчальная з Java 1.6 JRE ад Oracle?

  • Так: спампаваць OmegaT_3.n.n_Windows_without_JRE.exe.

  • Не / ня ведаю: спампаваць OmegaT_3.n.n_Windows.exe.

    Гэты пакет пастаўляецца з асяродкам выкананьня Java ад Oracle. Гэты JRE ня будзе замінаць іншым рэалізацыям Java, якія могуць быць усталяванымі ў вашай сыстэме.

1.2. Усталёўка OmegaT

Каб усталяваць OmegaT, двойчы клікнеце па спампаваным праграмным файле.

На пачатку ўсталяваньня вы зможаце выбраць мову, які будзе выкарыстоўвацца падчас усталяваньня. У наступным акне можна пазначыць, што абраная мова будзе выкарыстоўвацца ў OmegaT. Калі зрабіць гэтую пазнаку, файл OmegaT.l4J.ini будзе зьменены, каб выкарыстоўваць абраную мову (гл. наступны разьдзел). Пазьней, пасьля прыняцьця ўмоваў ліцэнзійнай дамовы, праграма ўсталёўкі спытае вас, ці стварыць каталёг у мэню “Пуск”, і ці стварыць цэтлік на працоўным стале і ў панэлі хуткага запуску — гэтыя цэтлікі можна стварыць і пазьней, перацягнуўшы OmegaT.exe на працоўны стол або ў мэню “Пуск”, каб стварыць лучыва адтуль. На наступным экране будзе запрапанавана азнаёміцца з файлам readme і пералікам зьменаў для ўсталяванай вэрсіі.

1.3. Запуск OmegaT

Пасьля ўсталёўкі OmegaT, запускаць праграму можна, клікнуўшы непасрэдна па файле OmegaT.jar , або з каманднага радка.

Найпрасьцейшым спосабам запуску OmegaT, аднак, зьяўляецца выкананьне праграмнага файла OmegaT.exe. Парамэтры запуску праграмы ў гэтым выпадку будуць чытацца з файла OmegaT.l4J.ini, які знаходзіцца ў тым жа каталёгу, што і выканальны файл EXE, і які можна рэдагаваць у адпаведнасьці са сваімі патрэбамі. У наступным прыкладзе файла INI рэзэрвуецца 1 Гб памяці, мовай інтэрфэйса карыстальніка вызначаецца француская, а краінай — Канада:

# OmegaT.exe runtime configuration
# To use a parameter, remove the '#' before the '-'
# Memory 
-Xmx1024M 
# Language 
-Duser.language=FR
# Country 
-Duser.country=CA 

Парада: калі OmegaT працуе павольна ў сэансах аддаленага працоўнага стала пад Windows, можна выкарыстоўваць наступны парамэтар:

-Dsun.java2d.noddraw=false

1.4. Абнаўленьне OmegaT

Гэтая інфармацыя тычыцца толькі “традыцыйных” для Windows вэрсіяў OmegaT. Яна ня тычыцца вэрсіяў Web Start, якія абнаўляюцца аўтаматычна, і крос-плятформенных вэрсіяў, усталяваных пад Windows.

Калі ў вас ужо ёсьць вэрсія OmegaT, усталяваная на ПК, і вы хочаце яе абнавіць да навейшай, ёсьць два варыянты:

  • Усталяваць паўзьверх існай усталёўкі. Для гэтага, проста вызначце для ўсталёўкі новай вэрсіі той самы каталёг, у якім знаходзіцца існая. Папярэдняя вэрсія OmegaT будзе перапісаная, але ўсё налады зь яе захаваюцца. Гэта ўключае ў сябе налады, вызначаныя праз самую OmegaT, зьмены ў файле OmegaT.l4J.ini, а таксама ў сцэнары запуску (у файле .bat), калі ён ужываецца.

Пры гэтым мэтадзе можна таксама спампаваць вэрсію “Windows without JRE” (бяз Java), бо новая ўсталёўка будзе выкарыстоўваць існы асяродак выкананьня Java.

  • Усталяваць у новы каталёг Гэта дазволіць захаваць дзьве вэрсіі разам, што можа быць жаданым варыянтам для тых, хто хоча мець пераходны пэрыяд для азнаямленьня з новай вэрсіяй. Пры гэтым мэтадзе таксама можна будзе выкарыстоўваць парамэтры і налады, зробленыя праз OmegaT. Аднак у падобным выпадку:

    • Калі ў файл OmegaT.l4J.ini або ў файл .bat былі ўнесеныя зьмены, гэтыя файлы трэба скапіяваць у каталёг з новай вэрсіяй.

    • Калі існая ўсталёўка OmegaT — варыянт “Windows with JRE” (для Windows з асяродкам выкананьня Java), новая таксама павінна быць “Windows with JRE”.

2. Карыстальнікі Linux (Intel)

2.1. Спампаваньне патрэбнага пакета

Ці ёсьць у вас рэалізацыя Java, сумяшчальная з Java 1.6 JRE ад Oracle?

  • Так: спампаваць OmegaT_3.n.n_Without_JRE.zip.

  • Не / ня ведаю: спампаваць OmegaT_3.n.n_Linux.tar.bz2.

    Гэты пакет пастаўляецца з асяродкам выкананьня Java ад Oracle. Гэты JRE ня будзе замінаць іншым рэалізацыям Java, якія могуць быць усталяванымі ў вашай сыстэме.

2.2. Усталёўка OmegaT

Распакуйце спампаваны файл. Пры гэтым у працоўным каталёгу створыцца каталёг omegat/, у якім будуць знаходзіцца ўсе файлы, неабходныя для запуску OmegaT. Распакаваньне файла .tar.gz:

$ tar xf спампаваны_файл.tar.gz

2.3. Даданьне OmegaT да мэню (KDE) або панэляў (Gnome)

2.3.1. Карыстальнікі KDE 4

Дадаць OmegaT да мэню можна наступным чынам:

  • Націсьнеце Alt+F2 , каб выклікаць KRunner. Удрукуйце kmenuedit+Enter, каб выканаць каманду. Зьявіцца KMenuEditor. У KMenuEditor выберыце File → New Item.

  • Затым, пасьля выбару прыдатнага мэню, дадайце падмэню/пункт праз File - New Submenu і File - New Item. Падайце OmegaT у якасьці назвы новага пункта.

  • У полі “Command” з дапамогай кнопкі навігацыі адшукайце сцэнар запуску OmegaT (файл з назвай OmegaT у каталёгу, у які быў распакаваны архіў) і абярэце яго.

  • Націсьнеце на кнопку з абразком (справа ад палёў Name/Description/Comment)

  • Other Icons - Browse, і перайдзеце ў падкаталёг /images у каталёгу праграмы OmegaT. Выберыце абразок OmegaT.png.

  • Затым захавайце зьмены праз File - Save.

2.3.2. Карыстальнікі GNOME

Дадаць OmegaT да мэню можна наступным чынам:

  • Клікнеце правай кнопкай па панэлі — Add New Launcher.

  • Увядзеце “OmegaT” у полі “Name”; у полі “Command” з дапамогай кнопкі навігацыі знайдзеце сцэнар запуску OmegaT (файл з назвай OmegaT у каталёгу распакаваньня). Выберыце яго і пацьвердзеце праз OK.

  • Клікнеце па кнопцы абразка, затым націсьнеце Browse… і перайдзеце ў падкаталёг /images у каталёгу праграмы OmegaT. Выберыце абразок OmegaT.png. GNOME можа не паказваць файлы абразкоў у даступных фарматах і на першы погляд чакаць файл SVG, але калі абраны каталёг, павінны зьявіцца файлы і можна будзе выбраць OmegaT.png.

2.4. Запуск OmegaT

OmegaT можна запускаць з каманднага радка з дапамогай сцэнара, які ўключае парамэтры запуску, або клікаючы непасрэдна па файле OmegaT.jar. Мэтады адрозьніваюцца ў залежнасьці ад дыстрыбутыва. Пераканайцеся ў правільнасьці налады PATH і ў тым, што файлы .jar належным чынам асацыяваныя з запускальнікам Java. Азнаёмцеся з дадатковымі зьвесткамі ў падразьдзеле “Запуск з каманднага радка” ніжэй.

3. Карыстальнік Mac OS X

3.1. Спампаваньне пакета

OmegaT утрымлівае асяродак выкананьня Java (JRE) вэрсіі 1.8

Спампаваць OmegaT_3.n.n_Mac.zip.

3.2. Усталёўка OmegaT

Двойчы націсьнеце OmegaT_3.n.n_Mac.zip для распакаваньня. Пры гэтым створыцца каталёг з назвай OmegaT. Каталёг зьмяшчае 2 файла: index.html і OmegaT.app. Скапіюйце каталёг у прыдатны каталёг (напрыклад, Application). Зрабіўшы гэта, можна выдаліць файл OmegaT_3.n.n_Mac.zip, бо ён больш не патрэбны.

3.3. Даданьне OmegaT да Dock

Перацягнеце і пакіньце OmegaT.app на Dock.

3.4. Запуск OmegaT

Двойчы клікнеце па OmegaT.app або клікнеце па ягоным месцы ў Dock.

Парамэтры запуску OmegaT можна зьмяніць шляхам рэдагаваньня Properties або файла Configuration.properties у пакеце.

Каб атрымаць доступ да файла Configuration.properties, клікнеце правай кнопкай мышкі па OmegaT.app і выберыце “Show Package Contents”, затым адчынеце файл у Contents/Resources, клікнуўшы правай кнопкай па ім і выбраўшы патрэбны тэкставы рэдактар. Можна таксама ўвесьці “cd” проста там з каманднага радку і адчыніць Configuration.properties у кансольным тэкставым рэдактары тыпу emacs ці vi.

Парамэтры зьмяняюцца шляхам рэдагаваньня Configuration.properties. Калі пэўны парамэтар папярэдне вызначаны, дастаткова проста выдаліць сымбаль # перад ім. Напрыклад, пры LANGUAGE="-Duser.language=ja" (без #) OmegaT запускаецца з інтэрфэйсам на японскай мове.

To change the amount of memory available, edit OmegaT.app/Contents/Info.plist file and change the content of <string>-Xmx1024M</string>. Наперад, у выпадку <string>-Xmx2048M</string> пры запуску OmegaT будзе выдзелена 2 Гб памяці.

Для запуску некалькіх асобнікаў OmegaT.app клікнеце двойчы па файле OmegaT.sh у OmegaT.app/ Contents/MacOS/.

Ужывайце файл OmegaT.jar у OmegaT.app/Contents/MacOS/Java/ для запуску OmegaT з каманднага радка. Азнаёмцеся з дадатковымі зьвесткамі ў падразьдзеле “Запуск з каманднага радка” ніжэй.

3.5. Дадатковыя магчымасьці ў Mac OS X

Да OmegaT.app можна мець доступ з Mac OS X Services. Тады можна вылучыць слова дзесьці ў OmegaT і праз Services пашукаць гэтае слова, напрыклад, у Spotlight або Google. Можна таксама скарыстацца з AppleScript або Automator для стварэньня сэрвісаў або сцэнароў у мэтах аўтаматызацыі частых задачаў.

4. Іншыя сыстэмы

Гэтая інфармацыя датычная такіх сыстэмаў як Solaris SPARC/x86/x64, Linux x64/PowerPC, Windows x64

4.1. Спампаваньне патрэбнага пакета

OmegaT даступныя ў камплекце з Oracle Java JRE для Linux (Intel x86) і плятформаў Windows. Карыстальнікі іншых плятформаў (Linux, PowerPC, Linux x64, Solaris SPARC/x86/x64, Windows x64 і інш.) мусяць мець сумяшчальны асяродак выкананьня Java JRE у сваёй сыстэме, каб карыстацца OmegaT.

Ці ёсьць у вас рэалізацыя Java, сумяшчальная з Java 1.6 JRE ад Oracle?

  • Так: спампаваць OmegaT_3.n.n_Windows_without_JRE.zip. Гэты пакет можа быць выкарыстаны на любой плятформе, дзе ўсталяваны асяродак выкананьня, сумяшчальны з Java 1.6 JRE.

  • Ня ведаю: адчынеце тэрмінал і ўвядзеце “java -version”. Калі ў адказ атрымаеце нешта кшталту “каманда ня знойдзена” або аналягічнае паведамленьне, цалкам верагодна, што ў вашай сыстэме няма ўсталяванага асяродка выкананьня Java.

  • Не: атрымайце Java JRE для сыстэмы (гл. ніжэй) і спампуйце OmegaT_3.n.n_Without_JRE.zip.

    Oracle прадстаўляе асяродкі выкананьня Java для Solaris SPARC/x86 (Java 1.6) і для Linux x64, Solaris x64, Windows x64 (Java 1.6) з http://www.oracle.com/technetwork/java/archive-139210.html

    IBM прадстаўляе JRE для Linux PowerPC з http://www.ibm.com/developerworks/java/jdk/linux/download.htm

    Выконвайце інструкцыі па ўсталёўцы патрэбнага пакета.

4.2. Усталёўка OmegaT

Каб усталяваць OmegaT, проста распакуйце файл OmegaT_3.n.n_Without_JRE.zip . У выніку будзе створаны каталёг ./OmegaT_3.n.n_Without_JRE/ у працоўным каталёгу з усімі файламі, патрэбнымі для працы OmegaT.

4.3. Усталёўка зручных цэтлікаў

Кіруйцеся інструкцыямі да вашай сыстэмы, каб усталяваць цэтлікі OmegaT у зручных месцах.

4.4. Запуск OmegaT

Пасьля ўсталяваньня OmegaT праграму можна запускаць з каманднага радка з дапамогай сцэнара, які ўключае парамэтры запуску, або клікаючы непасрэдна па файле OmegaT.jar. Мэтады адрозьніваюцца ў залежнасьці ад дыстрыбутыва. Пераканайцеся ў правільнасьці налады PATH і ў тым, што файлы .jar належным чынам асацыяваныя з запускальнікам Java. Азнаёмцеся з дадатковымі зьвесткамі ў падразьдзеле “Запуск з каманднага радка” ніжэй.

5. Перацягваньне

У большасьці сыстэмаў адчыніць праект можна, перацягнуўшы файл omegat.project на абразок OmegaT на працоўным стале. Можа таксама быць магчымым адчыніць праект OmegaT, двойчы клікнуўшы па файле omegat.project.

6. Выкарыстаньне Java Web Start

Тэхналёгія Java Web Start (частка Java пачынаючы ад вэрсіі 1.6) можа ўжывацца для разгортваньня аўтаномных праграмаў Java праз адзін клік па сетцы. Java Web Start забясьпечвае разгортваньне апошняй вэрсіі праграмы і выкарыстаньне належнай вэрсіі асяродка выкананьня Java (JRE). Для першага запуску OmegaT праз Java Web Start увядзеце ў браўзэры наступны URL:

http://omegat.sourceforge.net/webstart/OmegaT.jnlp

Спампуйце файл OmegaT.jnlp, затым клікнеце па ім. Падчас усталёўкі, у залежнасьці ад апэрацыйнай сыстэмы, вы можаце атрымаць некалькі папярэджаньняў бясьпекі. Дазволы, якія вы даяце гэтай вэрсіі (што можа быць пазначанае як “неабмежаваны доступ да кампутара”), зьяўляюцца такімі ж самымі, што і дазволы, якія даюцца лякальнай вэрсіі, усталяванай паводле працэдуры, апісанай далей, г. зн., яны дазваляюць доступ да жорсткага дыска кампутара. Калі зноў клікнуць па OmegaT.jnlp, будуць правераныя абнаўленьні, пры наяўнасьці яны будуць усталяваныя, а пасьля гэтага запусьціцца OmegaT. Пасьля першапачатковай усталёўкі можна, вядома, выкарыстоўваць OmegaT.jnlp таксама і без злучэньня з Інтэрнэтам.

Прыватнасьць: OmegaT Java Web Start не захоўвае якую-небудзь інфармацыю па-за межамі кампутара, на якім праграма запускаецца. Праграма працуе толькі на вашым кампутары. Вашыя дакумэнты і файлы памяць перакладаў застаюцца на вашым кампутары, а праект OmegaT ня будзе мець доступ да вашай працы або інфармацыі.

Зьвярнеце ўвагу на тое, што, калі вам трэба ўжываць адмысловыя парамэтры запуску (гл. вышэй), неабходна скарыстацца са звычайнага мэтаду ўсталёўкі.

7. Запуск OmegaT з каманднага радка

Запуск OmegaT з каманднага радка звычайна не патрабуецца. Аднак праз запуск з каманднага радка карыстальнік мае магчымасьць кантраляваць і зьмяняць паводзіны праграмы. Запускаць OmegaT з каманднага радка можна праз два шляхі.

7.1. Адчыніць акно каманднага радка

Акно каманднага радка таксама называецца акном тэрмінала. У Windows гэта завецца акном MS-DOS і даступнае праз мэню “Пуск”, у праграмах, праз элемэнт “MS-DOS”. У Mac OS X эквівалентам зьяўляецца праграма Terminal, якая знаходзіцца ў Applications → Utilities.

Каб запусьціць OmegaT, звычайна дастаткова ўвесьці дзьве каманды: Першая:

cd {каталёг}

дзе {каталёг} — назва каталёга, з поўным шляхам да яго, у які знаходзяцца праграма OmegaT — канкрэтна файл OmegaT.jar. На практыцы, гэтая каманда будзе, такім чынам, будзе прыкладна такой:

У Windows

cd C:\Program Files\OmegaT

У Mac OS X

cd <месцазнаходжаньне OmegaT.app>/OmegaT.app/Contents/Resources/Java/

У Linux

cd /usr/local/omegat

Гэтая каманда зьмяняе бягучы каталёг на каталёг, які зьмяшчае выканальны файл OmegaT. Другая каманда — тая, што ўласна запускае OmegaT. Вось ейны найпрасьцейшы варыянт:

java -jar OmegaT.jar

Зважайце на рэгістар літараў — за выключэньнем Windows праграма не запусьціцца, калі ўвесьці omegat замест OmegaT !

Гэты мэтад асабліва карысны для выяўленыя прычын праблемаў: калі ўзьнікае памылка падчас выкарыстаньня праграмы, паведамленьне пра памылку ў акне тэрмінала можа ўтрымліваць карысную інфармацыю пра прычыну памылкі.

Апісаны спосаб не асабліва практычны для рэгулярнага запуску праграмы. З гэтай прычыны дзьве каманды, апісаныя вышэй, аб’яднаныя ў адным файле (“сцэнар” або, у Windows, “пакетны файл .bat”).

Пры запуску гэтага файла каманды ўнутры яго выконваюцца аўтаматычна. Такім чынам, каб унесьці зьмены ў каманду запуску, дастаткова зьмяніць файл.

7.2. Аргумэнты каманды запуску

Асноўная каманда ўжо згадвалася вышэй. Магчымыя зьмены ў гэтай камандзе ўключаць даданьне “аргумэнтаў” да яе. Аргумэнты дадаюцца пасьля пачатковага “java” і перад “-jar OmegaT.jar”. Заўважце, што ў Windows парамэтры запуску можна зьмяніць шляхам рэдагаваньня файла OmegaT.l4J.ini. На іншых плятформах для гэтага можна зьмяніць сцэнар запуску (напрыклад, Configuration.properties у Mac, OmegaT у Linux).

Ніжэй паданы пералік магчымых аргумэнтаў. Дасьведчаныя карыстальнікі могуць атрымаць больш зьвестак аб аргумэнтах, увёўшы man java у вакне тэрмінала.

  • Мова інтэрфэйса карыстальніка

    -Duser.language=XX Звычайна, г. зн. пры запуску OmegaT без аргумэнтаў, праграма сьпярша вызначае мову апэрацыйнай сыстэмы карыстальніка. Калі ёсьць пераклад на мову інтэрфэйса карыстальніка, OmegaT ужывае яе. Г. зн., калі апэрацыйная сыстэма на расейскай і OmegaT лякалізаваная на расейскую, OmegaT будзе паказвацца на расейскай (інтэрфэйс, мэню і да г. п.). Калі лякалізацыі на мову сыстэмы карыстальніка няма, OmegaT паказваецца на англійскай. Гэта — стандартна.

    Ужываньне аргумэнта “-Duser.language=XX” дазваляе задаваць пэўную мову для OmegaT, а не аўтаматычна выбіраць мову апэрацыйнай сыстэмы карыстальніка. “XX” у каманьдзе — гэта двузначны код жаданай мовы. Для запуску OmegaT з францускім інтэрфэйсам (напрыклад, на расейскай апэрацыйнай сыстэмы) каманда павінна быць наступнай:

    java -Duser.language=fr -jar OmegaT.jar

  • Краіна карыстальніка

    -Duser.country=XX Разам з мовай можна задаць і пэўную краіну, напрыклад CN (КНР) або TW (Тайвань) для кітайскай. Для паказу дапаможніка для хуткага старту на патрэбным варыяньце мовы павінны быць пазначаныя і мова, і краіна. Гэта неабходна нават пры наяўнасьці толькі адной камбінацыі, напрыклад, pt_BR у выпадку партугальскай (Бразылія).

  • Выдзяленьне памяці

    -XmxZZM Гэтая каманда выдзяляе больш памяці для OmegaT. Па змаўчаньні выдзяляецца 512 Мб, таму няма сэнсу задаваць менш гэтага ліку. “ZZ” — гэта аб’ём выдзеленай памяці ў мэгабайтах. Каманда для запуску OmegaT з выдзяленьнем 1024 Мб (1 гігабайт) памяці выглядае наступным чынам:

    java -Xmx1024M -jar OmegaT.jar

  • IP-адрас проксі-сэрвэра

    -Dhttp.proxyHost=nnn.nnn.nnn.nnn IP-адрас проксі-сэрвэра ў выпадку яго выкарыстаньня ў сыстэме.

  • Нумар порта проксі-сэрвэра

    -Dhttp.proxyPort=NNNN Нумар порта, які ўжываецца сыстэмай для доступу да проксі-сэрвэра.

  • Google Translate V2

    -Dgoogle.api.key=A123456789B123456789C123456789D12345678 Калі вы маеце ўліковы для карыстаньня сэрвісамі Google Translate, тут уводзіцца ключ Google API. Даўжыня ключа павінна быць 38 сымбаляў.

  • Microsoft Translator

    Трэба мець бясплатны ўліковы запіс Microsoft. Спатрэбіцца ўвайсьці ў сыстэму на Windows Azure Marketplace і карыстацца сэрвісам перакладу. Заўважце, што за аб’ём да 2 млн. сымбаляў за месяц плата не спаганяецца. Патрабуюцца два элемэнты, якія можна знайсьці на сваёй старонцы профілю, а менавіта першасны ключ уліковага запісу (Primary account key) і ідэнтыфікатар кліента (Customer-ID):

    -Dmicrosoft.api.client_id=XXXXXXXX-XXXX-XXXX-XXXX-XXXXXXXXXXXX

    -Dmicrosoft.api.client_secret=XXXX9xXxX9xXXxxXXX9xxX99xXXXX9xx9XXxXxXXXXX=

  • Yandex Translate

    Трэба мець бясплатны ўліковы запіс на Яндэксе. Ён спатрэбіцца, каб атрымаць і ўжываць ключ да Yandex Translate API. Атрымаць ключ API можна праз форму запыту ключа API, а пабачыць — на старонцы ключоў.

    -Dyandex.api.key=trnsl.1.1.XXXXXXXXXXXXXXXX.XXXXXXXXXXXXXXXX.XXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXX

Аргумэнтаў можа быць некалькі: для запуску OmegaT з парамэтрамі, пазначанымі ва ўсіх прыкладах, згаданых вышэй, каманда будзе наступнай:

java -Dswing.aatext=true -Duser.language=pt -Duser.country=BR -Xmx1024M -Dhttp.proxyHost=192.168.1.1 -Dhttp.proxyport=3128 -jar -OmegaT.jar

7.3. OmegaT у рэжыме каманднага радка

Кансольны рэжым — гэта магчымасьць ужываць OmegaT як інструмэнт перакладу ў розных сцэнарох. У кансольным рэжыме графічны інтэрфэйс карыстальніка не загружаецца (і праца ажыцьцяўляецца толькі ў кансолі), а паданы праект апрацоўваецца ў адпаведнасьці з камандай.

7.3.1. Патрабаваньні

Для працы OmegaT у кансольным рэжыме патрабуецца наяўнасьць сапраўднага праекта OmegaT. Месцазнаходжаньне ня важнае, бо яго ўсё адно спатрэбіцца дадаваць да каманды ў кансолі.

Для зьмяненьня наладаў патрэбныя канфігурацыйныя файлы. Гэта можна зрабіць адным з двух спосабаў:

  • Запусьціць OmegaT у звычайным рэжыме (з графічным інтэрфэйсам) і вызначыць налады. Пры запуску OmegaT у кансольным рэжыме праграма будзе ўжываць тыя ж налады.

  • Калі запусьціць OmegaT звычайным шляхам немагчыма (няма графічнага асяродзьдзя): скапіяваць файлы наладаў ад іншай усталёўкі OmegaT на іншым кампутары ў зададзены каталёг. Месцазнаходжаньне ня важнае, бо яго можна дадаць да каманды ў кансолі. Адпаведныя файлы — гэта filters.conf і segmentation.conf, якія знаходзяцца ў хатнім каталёгу карыстальніка (напрыклад, C:\Documents and Settings\%Карыстальнік%\OmegaT у Windows, %карыстальнік%/.omegat/ у Linux)

7.3.2. Запуск у кансольным рэжыме

Для запуску OmegaT у кансольным рэжыме трэба камандай перадаць пэўныя дадатковыя парамэтры. Найважнейшыя зь іх — <каталёг-праекта> і, калі неабходна, --config-dir=<каталёг-канфігурацыі>. Прыклад:

java -jar OmegaT.jar /шлях/да/праекта \

--config-dir=/шлях/да/канфігурацыйных-файлаў/ \

--config-file=/шлях/да/канфігурацыйнага-файла/ \

--mode=console-translate|console-createpseudotranslatetmx|console-align

--source-pattern={regexp}

Заўважце, што перад усімі парамэтрамі ставіцца падвойны дэфіс --.

Тлумачэньне:

  • <каталёг-праекта> паказвае OmegaT, дзе знаходзіцца праект перакладу. Калі задаць, OmegaT запусьціцца ў кансольным рэжыме і зробіць пераклад пазначанага праекта.

  • --config-dir=<канфігурацыйны-каталёг> паказвае OmegaT, у якім каталёгу захаваныя канфігурацыйныя файлы. Калі гэты парамэтар ня вызначаны, OmegaT зьвяртаецца да значэньняў па змаўчаньні (каталёг OmegaT у каталёгу карыстальніка або, калі недаступны, бягучы працоўны каталёг). Памятайце пра падвойны дэфіс --

  • --config-file=<канфігурацыйны-файл> паказвае OmegaT, які канфігурацыйны файл трэба ўжываць.

  • --mode=...- OmegaT запускаецца ў кансольным рэжыме для аўтаматычнага выкананьня адной з наступных задачаў.

    • --mode=console-translate

      У гэтым рэжыме OmegaT спрабуе зрабіць пераклад файлаў у /source/ з дапамогай даступных файлаў памяці перакладаў. Гэта карысна для запуску OmegaT на сэрвэры з аўтаматычным прадстаўленьнем файлаў TMX.

    • --mode=console-createpseudotranslatetmx

      У гэтым рэжыме OmegaT стварае файл TMX для ўсяго праекта на базе толькі зыходных файлаў. Можна вызначыць файл TMX, які будзе створаны

      --pseudotranslatetmx=allsegments.tmx --pseudotranslatetype=[equal|empty]

      Аргумэнт pseudotranslatetype вызначае, ці будуць пераклады ў файле пакінутыя пустымі, або ў іх будзе запісаны зыходны тэкст.

    • --mode=console-align

      У гэтым рэжыме OmegaT зробіць выраўноўваньне файлаў уласьцівасьцяў Java у каталёгу /source/ праекта са зьмесьцівам вызначанага каталёга. Выніковы файл TMX будзе захаваны ў каталёгу /omegat/ пад назвай align.tmx.

      У гэтым выпадку патрабуецца вызначыць дадатковы парамэтар месцазнаходжаньня даніх перакладаў:

      --alignDir={месцазнаходжаньне файлаў перакладаў}

      alignDir мусіць утрымліваць пераклад на мову перакладу праекта. Напрыклад, калі праект — EN→FR, alignDir мусіць утрымліваць файл уласьцівасьцяў з канчаткам назвы _fr. Выніковы файл TMX будзе захаваны ў каталёгу /omegat/ пад назвай align.tmx.

  • --source-pattern={regexp}

    Калі ўжываецца рэжым, гэты парамэтар вызначае, якія файлы будуць апрацоўвацца аўтаматычна. Калі парамэтра няма, будуць апрацоўвацца ўсе файлы. Вось тыповы прыклад абмежаваньня выбару:

    • .*\.html

      Будуць перакладзеныя ўсе файлы HTML — заўважце, што кропку, якая звычайна наяўная ў *.html, трэба экранаваць (\.), як гэта патрабуецца правіламі рэгулярных выразаў

    • test\.html

      Будзе перакладзены толькі файл test.html у каранёвым каталёгу з зыходнымі файламі. Файлы з назвай test.html у іншых каталёгах будуць праігнараваныя.

    • dir-10\\test\.html

      Будзе апрацаваны толькі файл test.html у каталёгу dir-10. Заўважце, што і сымбаль зваротнай косай рысы патрабуе экранаваньня.

  • --output-tag-validation-={regexp}

    Калі ўжываецца рэжым, гэты парамэтар вызначае, якія файлы будуць апрацоўвацца аўтаматычна. Калі парамэтра няма, будуць апрацоўвацца ўсе файлы. Вось тыповы прыклад абмежаваньня выбару:

    • .*\.html

      Будуць перакладзеныя ўсе файлы HTML — заўважце, што кропку, якая звычайна наяўная ў *.html, трэба экранаваць (\.), як гэта патрабуецца правіламі рэгулярных выразаў

    • test\.html

      Будзе перакладзены толькі файл test.html у каранёвым каталёгу з зыходнымі файламі. Файлы з назвай test.html у іншых каталёгах будуць праігнараваныя.

    • dir-10\\test\.html

      Будзе апрацаваны толькі файл test.html у каталёгу dir-10. Заўважце, што і сымбаль зваротнай косай рысы патрабуе экранаваньня.

  • --tag-validation=[abort|warn] назваВыніковагаФайла

    Гэты парамэтар дазваляе праверку тэгаў у пакетным рэжыме. Калі выбраць abort, праверка тэгаў спыніцца на першым несапраўдным сэгмэньце. Калі выбраць warn, праверка тэгаў пройдзе для ўсіх сэгмэнтаў, а выніковыя папярэджаньні пра сэгмэнты зь несапраўдным тэгамі будуць запісаныя ў пазначаны файл.

  • --no-team тычыцца праектаў, прызначаных для каманднай працы. Ужывайце гэты парамэтар, калі ня трэба, каб OmegaT сынхранізавала зьмесьціва праекта.

  • --disable-project-locking дазваляе (пад Windows) адчыняць адзін праект у некалькіх асобніках OmegaT. Па змаўчаньні пад Windows файл omegat.project блякуецца, і пры спробе адчыніць праект, ужо адчынены ў іншым асобніку OmegaT, выдаецца паведамленьне пра памылку. Гэты парамэтар адключае блякаваньне.

7.3.3. Парамэтар “ціхага” рэжыму

Дадатковы парамэтар, прызначаны для кансольнага рэжыму: --quiet. У “ціхім” рэжыме на экран выводзіцца менш інфармацыі. Паведамленьні, якія звычайна зьяўляюцца на панэлі стану, не паказваюцца.

Ужываньне: java -jar OmegaT.jar /шлях/да/праекта --mode=console-translate --quiet

7.3.4. Парамэтар праверкі тэгаў

Яшчэ адзін дадатковы парамэтар для кансольнага рэжыму: --tag-validation=[abort|warn]. Калі гэты парамэтар дадазены, перад перакладам/выраўноўваньнем выконваецца праверка тэгаў. Калі значэньне — “abort”, то пры наяўнасьці памылак тэгаў яны выводзяцца, а праграма спыняецца. Калі значэньне — “warn”, то памылкі выводзяцца, але OmegaT працягвае працу.

Ужываньне: java -jar OmegaT.jar /шлях/да/праекта --mode=console-translate --tag-validation=abort

8. Зборка OmegaT з зыходных тэкстаў

Для зборкі сваёй вэрсіі OmegaT спатрэбіцца праграма ant (http://ant.apache.org/bindownload.cgi). Распакуйце файл OmegaT_3.n.n_Source.zip і ўвайдзеце ў каталёг OmegaT_3.n.n_Source або ў каталёг ./omegat/ кода, атрыманага з SVN. У каталёгу мусіць быць файл build.xml. Затым, у камандным радку надрукуйце:

$ ant jar release

Пасьля гэтага ў каталёгу ./dist/ створыцца поўны дыстрыбутыў OmegaT з усімі файламі, неабходнымі для працы OmegaT.