Chapter 13. Файлы памяці перакладаў

1. Файлы памяці перакладаў у OmegaT
1.1. каталёгі tmx — месцазнаходжаньне і прызначэньне
1.2. рэзэрвовае капіяваньне tmx
1.3. файлы tmx і мова
1.4. Састарэлыя сэгмэнты
2. Паўторнае выкарыстаньне файлаў памяці перакладаў
2.1. Імпарт і экспарт файлаў памяці перакладаў
2.2. Стварэньне памяці перакладаў для выбраных дакумэнтаў
2.3. Агульны доступ да памяці перакладаў
2.4. Выкарыстаньне файлаў TMX з альтэрнатыўнымі моўнымі парамі
3. Зыходныя файлы зь існуючымі перакладамі
4. Памяць псэўдаперакладу
5. Абнаўленьне файлаў памяці перакладаў

1. Файлы памяці перакладаў у OmegaT

1.1. каталёгі tmx — месцазнаходжаньне і прызначэньне

У праектах OmegaT файлы памяці перакладаў з пашырэньнем назвы TMX могуць быць у пяці розных месцах:

каталёг omegat

Каталёг omegat утрымлівае project_save.tmx і, магчыма, некалькі рэзэрвовых копіяў файлаў TMX. Файл project_save.tmx зьмяшчае ўсе сэгмэнты, якія былі запісаныя ў памяць ад пачатку праекта. Гэты файл заўсёды існуе ў праекце. Ягонае зьмесьціва будзе заўсёды сартавацца паводле альфабэту па зыходных сэгмэнтах.

галоўны каталёг праекта

Галоўны каталёг праекта зьмяшчае 3 файлы TMX: назва_праекта-omegat.tmx, назва_праекта-level1.tmx і назва_праекта-level2.tmx (назва_праекта — назва вашага праекта).

  • Файл level1 утрымлівае толькі тэкставую інфармацыю.

  • Файл level2 утрымлівае спэцыфічныя для OmegaT тэгі, пераўтвораныя ў правільныя тэгі TMX, так каб файл можна было выкарыстоўваць з інфармацыяй аб фарматаваньні ў праграме аўтаматызацыі перакладу, якая падтрымлівае файлы памяці перакладаў у фармаце TMX, узровень 2, або ў самой OmegaT,

  • Файл OmegaT утрымлівае спэцыфічныя для OmegaT тэгі фарматаваньня, так каб файл можна было выкарыстоўваць у іншых праектах OmegaT.

Гэтыя файлы зьяўляюцца копіямі файла project_save.tmx, асноўнай памяці перакладаў праекта, за выключэньнем састарэлых сэгмэнтаў. Яны маюць адпаведным чынам зьмененыя назвы, каб іхняе зьмесьціва можна было ідэнтыфікаваць пры ўжываньні, напрыклад, у падкаталёгу tm якога-небудзь іншага праекта (гл. ніжэй).

каталёг tm

Каталёг /tm/ можа ўтрымліваць любую колькасьць апорных файлаў памяці перакладаў у фармаце TMX. Такія файлы могуць быць створанымі ў любым з трох вышэйзгаданых варыянтаў. Заўважце, што іншыя праграмы аўтаматызацыі перакладу могуць экспартаваць (і імпартаваць) файлы TMX, як правіла, ва ўсіх трох формах. Найлепш, вядома, выкарыстоўваць файлы TMX, адмысловая для OmegaT (гл. вышэй), каб захоўваць элемэнты фарматаваньня ўнутры сэгмэнта.

Зьмесьціва файлаў памяці перакладаў у падкаталёгу /tm прызначана для атрыманьня прапановаў тэксту для перакладу. Любы тэкст, ужо перакладзены і захаваны ў гэтых файлах, будзе зьяўляцца сярод недакладных супадзеньняў, калі ён дастаткова падобны на тэкст, які перакладаецца.

Калі нейкі зыходны сэгмэнт у адным з апорных файлаў памяці перакладаў ідэнтычны перакладанаму тэксту, OmegaT дзейнічае, як вызначана праз НаладыАкно рэдагаваньня…. Напрыклад (калі ўжываюцца налады па змаўчаньні), пераклад з апорнага файла памяці перакладаў прымаецца з устаўкай прэфікса [недакладнае], каб перакладчык мог перагледзець пераклад на пазьнейшым этапе, і праверыць, ці правільна перакладзеныя пазначаныя такім чынам сэгмэнты (гл.разьдзел “Налады рэдагаваньня”).

Можа здарыцца так, што ў файлах памяці перакладаў у каталёгу /tm будуць сэгмэнты з аднолькавым зыходным тэкстам, але рознымі перакладамі. Файлы TMX счытваюцца і сартуюцца паводле іхніх назваў, а сэгмэнты ў межах пэўнага файла TMX — радок за радком. Апошні сэгмэнт з ідэнтычным зыходным тэкстам, такім чынам, будзе пераважным (заўвага: вядома, мае сэнс пазьбягаць падобных сытуацыяў).

Файлы TMX у каталёгу /tm могуць быць сьціснутымі з дапамогай gzip.

каталёг tm/auto

Калі ясна з самага пачатку, што ўсе пераклады ў пэўным файле (або файлах) памяці перакладаў слушныя, можна зьмясьціць іх у каталёгу tm/auto, каб не пацвярджаць кожны раз і не выдаляць прэфікс [недакладнае].

  1. Зьмясьцеце файл TMX у /tm/auto.

  2. Адчынеце праект. Адлюструюцца зьмены.

  3. Зрабеце невялікую праўку дзе заўгодна ў праекце. Пры гэтым зьменіцца файл project_save.tmx (адпаведныя адзінкі перакладу дададуцца ў яго з файла TMX у каталёгу “auto”)

Заўвага: калі выдаліць файл ТМХ з /tm/auto да кроку 3, адзінкі перакладу ня будуць даданыя.

каталёг tm/enforce

Калі няма сумневу, што ў пэўным файле TMX пераклады лепшыя, чым у project_save.tmx у OmegaT, варта зьмясьціць гэты файл у каталёгу /tm/enforce, каб безумоўна перапісаць існыя пераклады па змаўчаньні.

  1. Зьмясьцеце файл TMX у /tm/enforce.

  2. Адчынеце праект. Адлюструюцца зьмены.

  3. Зрабеце невялікую праўку дзе заўгодна ў праекце. Пры гэтым зьменіцца project_save.tmx.

  4. Цяпер трэба прыняць рашэньне наконт недатыкальнасьці прымусова ўжытых сэгмэнтаў:

    • Калі ня трэба абараняць іх ад будучых зьменаў, выдалеце файл TMX з каталёга /tm/enforce.

    • Калі іх трэба абараняць ад будучых зьменаў, захоўвайце файл TMX у каталёгу /tm/enforce.

Заўвага: калі выдаліць файл ТМХ з /tm/enforce да кроку 3, прымусовага ўжываньня перакладаў увогуле не адбудзецца.

каталёг tm/mt

У панэлі рэдагаваньня пры ўстаўцы супадзеньня з файла TMX, які знаходзіцца ў каталёгу mt тло актыўнага сэгмэнта зьмяняецца на чырвонае. Колер тла аднаўляецца да звычайнага пры выхадзе з сэгмэнта.

каталёгі tm/penalty-xxx

Часам карысна адрозьніваць якасныя файлы перакладаў і меней надзейныя файлы (напрыклад з-за тэмы, кліента, стану разгляду і да г. п.). Для файлаў памяці перакладаў у каталёгах з назвай тыпу “penalty-xxx” (дзе xxx — лік паміж 0 і 100) з паказчыка падабенства супадзеньняў адымаецца лік, адпаведны назьве каталёга: напрыклад, для 100%-нага супадзеньня ў любым файле памяці перакладаў, які знаходзіцца ў каталёгу з назвай “penalty-30”, паказчык падабенства зьніжаецца да 70%. Пэнальты ўжываецца да ўсіх трох паказчыкаў падабенства: супадзеньні з падабенствам 75, 80, 90 у падобным выпадку будуць зьніжаныя да 45, 50, 60.

Дадаткова можна даць OmegaT стварыць дадатковы файл TMX (у стылі OmegaT) у пазначаным месцы, які будзе ўтрымліваць усе сэгмэнты праекта, якія падлягаюць перакладу. Гл. пра файлы псэўдаперакладу ніжэй.

Памятайце, што ўсе файлы памяці перакладаў загружаюцца ў памяць пры адкрыцьці праекта. Рэгулярна ствараюцца рэзэрвовыя копіі памяці перакладаў праекта (гл. наступны разьдзел), і файл project_save.tmx таксама захоўваецца/абнаўляецца пры закрыцьці ці адкрыцьці праекта. Гэта значыць, напрыклад, што няма неабходнасьці зачыняць бягучы праект, калі да яго трэба дадаць яшчэ адну апорную памяць перакладаў: дастаткова проста перазагрузіць праект, і зробленыя зьмены будуць дзейнічаць.

Месцазнаходжаньне розных файлаў памяці перакладаў вызначаецца карыстальнікам (гл. дыялёгавае вакно “Праект” ва ўласьцівасьцях праекта)

У залежнасьці ад сытуацыі магчымыя розныя стратэгіі, напрыклад:

некалькі праектаў на аднолькавую тэму: захоўваць структуру праекта, зьмяняць каталёгі зыходных файлаў і перакладаў (зыходныя = source/замова1, пераклады = target/замова1 і да г. п.). Памятайце, што сэгмэнты з каталёга замова1, якія адсутнічаюць у каталёгу замова2 і ў наступных замовах, будуць уважацца за састарэлыя сэгмэнты; аднак яны будуць карыснымі для атрыманьня недакладных супадзеньняў.

некалькі перакладчыкаў працуюць над адным праектам: разьбіць зыходныя файлы на source/Наста, source/Ян… і разьмеркаваць іх паміж удзельнікамі каманды (Наста, Ян…). Яны змогуць тады стварыць уласныя праекты і здаць уласныя файлы project_save.tmx пасьля завяршэньня перакладу або пэўнага этапа. Затым файлы project_save.tmx зьбіраюцца разам і, напрыклад, вырашаюцца магчымыя канфлікты ў тэрміналёгіі. Пасьля гэтага ствараецца новая вэрсія галоўнай памяці перакладаў, якая або зьмяшчаецца ў падкаталёгах tm/auto іхніх праектаў, або замяняе іхнія файлы project_save.tmx. Каманда можа таксама выкарыстоўваць тую ж самую структуру падкаталёгаў для файлаў перакладаў. Гэта дазваляе ім, напрыклад, праверыць у любы момант, ці ў парадку вэрсія перакладу ўсяго праекта.

1.2. рэзэрвовае капіяваньне tmx

Падчас перакладаньня файлаў у OmegaT усе напрацоўкі захоўваюцца ў файле project_save.tmx, які знаходзіцца ў падкаталёгу праекта /omegat.

OmegaT таксама робіць рэзэрвовыя копіі памяці перакладаў у файлах з назвамі тыпу project_save.tmx.YEARMMDDHHNN.bak у тым самым падкаталёгу пры кожным адкрыцьці або перазагрузцы праекта. YEAR = год (4 знакі), ММ = месяц, DD = дзень, HH = гадзіна, NN = хвіліны папярэдняга захаваньня памяці перакладаў праекта.

Калі вы мяркуеце, што страцілі данія перакладу, можна выканаць наступныя дзеяньні:

  1. Зачыніць праект

  2. Перайменаваць бягучы файл project_save.tmx (напрыклад у project_save.tmx.temporary)

  3. вылучыць рэзэрвовую копію памяці перакладаў, якая, верагодна, утрымлівае патрэбныя данія — напрыклад, самую апошнюю або апошнюю за папярэдні дзень

  4. Скапіяваць яе ў project_save.tmx

  5. Адчыніць праект

1.3. файлы tmx і мова

Файлы tmx утрымліваюць перакладныя адзінкі, якія складаюцца з шэрагу сэгмэнтаў-эквівалентаў на розных мовах. Адзінка перакладу зьмяшчае прынамсі два варыянты перакладнай адзінкі (ПА). Любы з іх можа быць выкарыстаны ў якасьці крыніцы або перакладу.

Налады праекта паказваюць, што зьяўляецца крыніцай, а што — перакладам. Такім чынам, OmegaT бярэ сэгмэнты ПА, адпаведныя кодам мовы арыгінала і перакладу, і выкарыстоўвае іх у якасьці зыходнага тэксту і тэксту перакладу адпаведна. OmegaT пазнае моўныя коды, выкарыстоўваючы наступныя два стандартныя пагадненьні:

Калі моўныя коды праекта і моўныя коды файла TMX цалкам супадаюць, сэгмэнты загружаюцца ў памяць. Калі супадаюць мовы, але не краіна, сэгмэнты таксама загружаюцца. Калі не супадаюць ні код мовы, ні код краіны, сэгмэнты будуць ігнаравацца.

Файлы tmx нярэдка могуць утрымліваць перакладныя адзінкі зь некалькімі мовамі-кандыдатамі. Калі для пэўнага зыходнага сэгмэнта няма адпаведніка з вызначанай мовай перакладу, загружаюцца ўсе астатнія сэгмэнты перакладу, незалежна ад мовы. Напрыклад, калі моўная пара праекта — DE-FR, можа быць усё ж карысным у пэўнай ступені бачыць супадзеньні ў перакладзе DE-EN, калі іх няма ў пары DE-FR.

1.4. Састарэлыя сэгмэнты

Файл project_save.tmx утрымлівае ўсе сэгмэнты, якія былі перакладзеныя ад пачатку праекта. Пасьля зьмяненьня наладаў сэгмэнтаваньня праекта або выдаленьня файлаў з падкаталёга /source, некаторыя супадзеньні могуць зьяўляцца як састарэлыя сэгмэнты ў вакне супадзеньняў: падобныя супадзеньні — гэта сэгмэнты, якія больш не існуюць у зыходных дакумэнтах, бо яны адпавядаюць сэгмэнтам, якія былі перакладзеныя і запісаныя да зьмяненьняў.

2. Паўторнае выкарыстаньне файлаў памяці перакладаў

Першапачаткова, пры стварэньні праекта, галоўная памяць перакладаў праекта, project_save.tmx пустая. Гэтая памяць паступова запаўняецца падчас перакладу. Каб паскорыць гэты працэс, можна паўторна выкарыстаць існыя пераклады. Калі пэўны сказ ужо перакладзены аднойчы і перакладзены правільна, няма неабходнасьці перакладаць яго зноў. Файлы памяці перакладаў могуць таксама ўтрымліваць даведачныя пераклады: шматнацыянальнае заканадаўства, тыповым прыкладам якога зьяўляецца права Эўрапейскага зьвязу.

Пры стварэньні дакумэнтаў перакладаў у праекце OmegaT памяць праекта праекта выводзіцца ў выглядзе трох файлаў у каранёвым каталёгу праекта OmegaT праекта (гл. апісаньне вышэй). Гэтыя тры файлы TMX (-omegat.tmx, -level1.tmx і -level2.tmx) як “экспартаваную памяць перакладаў”, г. зн. як экспарт зьмесьціва бягучага праекта ў двухмоўнай форме.

Калі вы хочаце паўторна выкарыстоўваць памяць перакладаў з папярэдняга праекта (напрыклад, таму што новы праект падобны на папярэдні ці выкарыстоўвае тэрміналёгію, якая, магчыма, была выкарыстанай раней), вы можаце выкарыстоўваць гэтыя файлы памяці перакладаў як “уваходную памяць перакладаў”, гэта значыць, для імпарту ў свой новы праект. У такім выпадку трэба зьмясьціць файлы памяці перакладаў, якія вы хочаце выкарыстоўваць, у каталёг /tm або /tm/auto новага праекта: у першым выпадку супадзеньні з гэтых файлаў будуць паказаныя як недакладныя супадзеньні ў акне супадзеньняў, а ў другі выпадку — будуць выкарыстоўвацца для папярэдняга перакладу зыходнага тэксту.

Па змаўчаньні каталёг /tm знаходзіцца ніжэй каранёвага каталёга праекта (напрыклад, …/MojPrajekt/tm), але па жаданьні можна выбраць іншы каталёг праз дыялёг уласьцівасьцяў праекта. Гэта карысна, калі вы часта выкарыстоўваеце файлы памяці перакладаў, атрыманыя ў мінулым, напрыклад, таму што яны маюць аднолькавую тэму або зробленыя для таго ж самага заказчыка. У гэтым выпадку карысная працэдура можа быць наступнай:

  • Стварыць каталёг (“каталёг-сховішча”) у зручным месцы на цьвёрдым дыску для файлаў памяці перакладаў для канкрэтнага кліента або тэмы.

  • Пасьля завяршэньня кожнага праекта капіяваць адзін з трох варыянтаў “экспартаваных” файлаў памяці перакладаў з каранёвага каталёга праекта ў каталёг-сховішча.

  • Пачынаючы новы праект па той самай тэме або для таго самага кліента, выбіраць гэты каталёг-сховішча як каталёг файлаў памяці перакладаў праз дыялёг Праект → Уласьцівасьці → Праўка праекта.

Памятайце, што ўсе файлы TMX у сховішчы /tm аналізуюцца пры адкрыцьці праекта, таму разьмяшчэньне ўсіх розных файлаў памяці перакладаў у гэтым каталёгу можа значна запаволіць працу OmegaT. Можна, скажам. выдаліць тыя, якія больш не патрэбныя, калі іх зьмесьціва ўжытае для напаўненьня файла project_save.tmx.

2.1. Імпарт і экспарт файлаў памяці перакладаў

OmegaT падтрымлівае імпарт файлаў TMX вэрсіі 1.1-1.4b (узровень 1 і ўзровень 2). Гэта дазваляе OmegaT чытаць файлы памяці перакладаў, атрыманыя з дапамогай іншых інструментаў. Аднак OmegaT не падтрымлівае цалкам імпарт файлаў TMX узроўню 2 (тых, якія зьмяшчаюць ня толькі пераклад, але і фарматаваньне). Файлы TMX узроўню 2 імпартуюцца, а іхняе тэкставае зьмесьціва можна ўбачыць у OmegaT, але якасьць падбору недакладных супадзеньняў будзе некалькі ніжэйшай.

OmegaT выконвае вельмі строгія працэдуры пры загрузцы файлаў памяці перакладаў (TMX). Калі выяўленая памылка ў такім файле, OmegaT пакажа пазыцыю ў межах збойнага файла, у якой знаходзіцца памылка.

Некаторыя праграмы вырабляюць некарэктныя файлы TMX пры пэўных умовах. Калі вы жадаеце выкарыстоўваць падобныя файлы ў якасьці апорных перакладаў у OmegaT, іх трэба адрапараваць, бо інакш OmegaT паведаміць пра памылку і ня будзе іх загружаць. Выпраўленьні — гэта трывіяльныя апэрацыі, і OmegaT дапамагае ў выпраўленьні памылак праз адпаведныя паведамленьні. У выпадку праблемаў можна зьвярнуцца па дапамогу ў групу карыстальнікаў.

OmegaT экспартуе файлы TMX вэрсіі 1.4 (узровень 1 і ўзровень 2). Экспарт у файлы ўзроўню 2 ня цалкам адпавядае стандарту ўзроўню 2, але дастаткова блізкі, каб у праграмах, якія падтрымліваюць TMX узровень 2, падбіраліся правільныя супадзеньні. Калі патрабуецца толькі тэкставая інфармацыя (а не інфармацыя аб фарматаваньні), выкарыстоўвайце файл узроўню 1, створаны ў OmegaT.

2.2. Стварэньне памяці перакладаў для выбраных дакумэнтаў

У выпадку, калі перакладчыкам трэба падзяліцца базамі ў TMX, але не ўключаць пэўныя часткі, або ўключаць толькі пераклады пэўных файлаў, аб прадстаўленьні ўсяго файла NazvaPrajekta-omegat.tmx ня можа быць гаворкі. Наступны рэцэпт — толькі адна з магчымасьцяў, але ён дастаткова просты і безь якой-небудзь небясьпекі для даніх.

  • Стварыць праект, асобна для іншых праектаў, у патрэбнай моўнай пары, з адпаведнай назвай — памятайце, што створаныя файлы TMX будуць мець назву праекта ў сваіх назвах.

  • Скапіяваць дакумэнты, для якіх неабходна стварыць памяць перакладаў, у каталёг /source праекта.

  • Скапіяваць файлы памяці перакладаў, якія зьмяшчаюць пераклады згаданых дакумэнтаў, у падкаталёг /tm/auto новага праекта.

  • Адчыніць праект. Праверыць наяўнасьць магчымых памылак тэгаў праз Ctrl + T і неперакладзеных сэгмэнтаў праз Ctrl + U. Каб спраўдзіць, ці ўсё як мае быць, можна націснуць Ctrl + D для кампіляцыі перакладаў і праверыць іхняе зьмесьціва.

  • Пры выхадзе з праекта файлы TMX у галоўным каталёгу праекта (гл. вышэй) цяпер утрымліваюць пераклады ў абранай моўнай пары для файлаў, скапіяваных у каталёг зыходных файлаў. Скапіяваць іх у бясьпечнае месца для будучай працы.

  • Каб не выкарыстоўваць праект паўторна і, такім чынам, не забруджваць працу ў будучым, выдаліць каталёг праекта або зархіваваць, каб яго не было ў працоўнай прасторы.

2.3. Агульны доступ да памяці перакладаў

У выпадках працы над перакладам каманды перакладчыкаў яны могуць палічыць за лепшае мець агульны доступ да памяці перакладаў, а не распаўсюджваць свае лякальныя вэрсіі.

OmegaT можа ўзаемадзейнічаць з SVN і Git, дзьвюма сыстэмамі кіраваньня вэрсіямі і перагляду камандных праектаў (RCS), даступнымі на ўмовах ліцэнзіі з адкрытым зыходным кодам. У выпадку OmegaT азначаныя RCS кіруюць поўнымі каталёгамі праектаў — іншымі словамі, адпаведнымі файламі памяці перакладаў, а таксама каталёгамі зыходных файлаў, наладамі праекта і да г. п. падрабязьней у разьдзеле

2.4. Выкарыстаньне файлаў TMX з альтэрнатыўнымі моўнымі парамі

Могуць паўставаць выпадкі, калі завершаны пэўны праект, напрыклад, перакладу з галяндзкай на ангельскую. А затым патрабуецца пераклад, напрыклад, на кітайскую, а ваш перакладчык не разумее галяндзкую, але выдатна разумее ангельскую. У падобным выпадку памяць перакладаў NL-EN можа служыць у якасьці пасярэдніка ў стварэньні памяці перакладаў NL-ZH.

Рашэньне ў нашым прыкладзе ў тым, каб скапіяваць існуючую памяць перакладаў у падкаталёг tm/tmx2source/ і перайменаваць яе ў ZH_CN.tmx, каб паказаць мову перакладу для TMX. Перакладчык будзе бачыць пераклады на ангельскую мову для зыходных сэгмэнтаў на галяндзкай і выкарыстоўваць іх, каб стварыць пераклад на кітайскую.

Важна: апорныя файлы ТМХ павінныя быць перайменаванымі ў XX_YY.tmx, дзе XX_YY — мова перакладу файла TMX, напрыклад, у ZH_CN.tmx у прыведзеным вышэй прыкладзе. Зыходныя мовы праекта і файла TMX, вядома, павінны быць ідэнтычнымі — NL у нашым прыкладзе. Памятайце, што можна мець толькі адзін файл TMX для дадзенай моўнай пары, і таму, калі патрабуюцца некалькі некалькі файлаў памяці перакладаў, трэба будзе аб’яднаць іх усе ў XX_YY.tmx.

3. Зыходныя файлы зь існуючымі перакладамі

Некаторыя тыпы зыходных файлаў (напрыклад PO, ТТХ і г.д.) зьяўляецца двухмоўнымі, гэта значыць, яны служаць і ў якасьці арыгіналаў, і ў якасьці файлаў памяці перакладаў. У такіх выпадках існуючы пераклад, знойдзены ў файле, уключаецца ў project_save.tmx. Ён разглядаецца як пераклад па змаўчаньні, калі супадзеньне ня знойдзена, або як альтэрнатыўны пераклад у выпадку, калі існуе сэгмэнт з такім самым зыходным тэкстам, але і зь перакладам. Такім чынам, вынік будзе залежаць ад парадку, у якім былі загружаныя зыходныя сэгмэнты.

Усе пераклады з зыходных дакумэнтаў таксама паказваюцца ў панэлі камэнтароў у дадатак да панэлі супадзеньняў. У выпадку PO-файлаў ужываецца штраф у 20% да альтэрнатыўнага перакладу (г. зн. 100%-ы адпаведнік становіцца 80%-м супадзеньне). У зыходным сэгмэньце зьяўляецца слова [недакладнае].

Пры загрузцы сэгмэнтаванага файла TTX сэгмэнты з зыходным тэкстам, тоесным перакладу, будуць уключаныя, калі пазначана “Дазволіць супадзеньне крыніцы і перакладу” ў мэню “Налады → Акно рэдагаваньня…”. Гэта можа зьбіваць з панталыку, і таму лепшым варыянтам для падобнага выпадку можа быць зьняцьцё пазнакі.

4. Памяць псэўдаперакладу

Note

Гэта можа зацікавіць толькі дасьведчаных карыстальнікаў!

Перад перакладаньнем сэгмэнтаў можа спатрэбіцца папярэдняя апрацоўка або нейкія іншыя дзеяньні, якія недаступныя непасрэдна праз OmegaT. Напрыклад, калі трэба стварыць памяць псэўдаперакладу для мэтаў тэставаньня, OmegaT дазваляе стварыць дадатковы файл TMX, які зьмяшчае ўсе сэгмэнты праекта. Пераклад у гэтым файле ТМХ можа быць

  • або тоесным зыходнаму тэксту (па змаўчаньні)

  • або пустым сэгмэнтам

Файлу ТМХ можна даць якую заўгодна назву. Памяць псэўдаперакладу можна атрымаць з наступнымі парамэтрамі каманднага радка:

java -jar omegat.jar --pseudotranslatetmx=<назвафайла> [pseudotranslatetype=[equal|empty]]

Замянеце <назвафайла> на назву файла, які вы хочаце стварыць, за абсалютным шляхам або адносным да працоўнага каталёга (каталёг, зь якога запускаецца OmegaT). Другі аргумэнт - pseudotranslatetype неабавязковы. Ягонае значэньне — альбо equal (значэньне па змаўчаньні, крыніца = пераклад), альбо empty (сэгмэнт перакладу пусты). Вы можаце апрацоўваць атрыманы файл TMX з дапамогай любой праграмы на выбар. Для таго, каб пасьля гэтага ўжыць яго ў OmegaT, трэба перайменаваць яго ў project_save.tmx і зьмясьціць у каталёгу omegat вашага праекта.

5. Абнаўленьне файлаў памяці перакладаў

Вельмі раньнія вэрсіі OmegaT былі здольныя сэгмэнтаваць зыходныя файлы толькі па абзацах і былі непасьлядоўнымі пры нумарацыі тэгаў фарматаваньня ў файлах HTML і OpenDocument. OmegaT можа выяўляць і абнаўляць падобныя файлы TMX на ляту, каб паляпшаць якасьць падбору недакладных супадзеньняў і выкарыстоўваць існуючы пераклад лепшым чынам, каб гэтага ня трэба было рабіць уручную.

Файл TMX праекта будзе абноўлены толькі аднойчы і будзе запісаны ў абноўленым выглядзе ў project-save.tmx; старыя апорныя файлы TMX будуць абнаўляцца на ляту пры кожнай загрузцы праекта. Памятайце, што ў некаторых, аднак рэдкіх выпадках зьмены ў файлавых фільтрах у OmegaT могуць спрычыніцца да радыкальных зьменаў у сэгмэнтаваньні, у выніку чаго давядзецца абнаўляць пераклад уручную.