Appendix G. OmegaT у Інтэрнэце

1. Сайты OmegaT і праект OmegaT на SourceForge
2. Паведамленьні пра памылкі
3. Удзел у праекце OmegaT

1. Сайты OmegaT і праект OmegaT на SourceForge

Сайт OmegaT утрымлівае спасылкі на шматлікія рэсурсы, датычныя OmegaT. Падтрымка карыстальнікаў ажыцьцяўляецца сіламі добраахвотнікаў у групе карыстальнікаў OmegaT на Yahoo!. Пошук адказаў на пытаньні варта пачаць з частых пытаньняў і адказаў. Для атрыманьня апошняй вэрсіі OmegaT перайдзеце на старонку спампаваньня на www.omegat.org. Можна таксама накіроўваць паведамленьні пра памылкі і запыты функцый/прапановы ўдасканаленьняў.

2. Паведамленьні пра памылкі

Памятайце, што добрае паведамленьне пра памылку патрабуе ўсяго тры рэчы:

  • Крокі, якія дазваляюць узнавіць памылку

  • Што чакалася

  • Што замест гэтага атрымалася

Больш зьвестак можна атрымаць з артыкула “Painless Bug Tracking”, які напісаў Джоэл Сполскі.

Трэба дадаць копіі файлаў, часткі часопіса, здымкі экрана і ўсё іншае, што, як вы мяркуеце, дапаможа распрацоўшчыкам знайсьці і выправіць памылку. Памятайце, што паведамленьні пра памылкі і запыты функцый/прапановы ўдасканаленьняў зьяўляюцца агульнадаступнымі, так што ня сьлед далучаць файлы з канфідэнцыйным зьмесьцівам. Каб адсочваць, што адбываецца з паведамленьнем, трэба зарэгістравацца ў якасьці карыстальніка SourceForge, увайсьці ў сыстэму і падаць паведамленьне пра памылку або проста націснуць “Monitor” у верхняй частцы паведамленьня.

3. Удзел у праекце OmegaT

Каб узяць удзел у OmegaT:

спачатку далучэцеся да групы карыстальнікаў (праз сайт або праз электронную пошту, адрас: OmegaT-subscribe@yahoogroups.com). Для ўдзелу ў распрацоўцы OmegaT можна далучыцца да групы распрацоўшчыкаў праз сайт або праз электронную пошту, адрас: omegat-development-request@lists.sourceforge.net (у радку тэмы ўпісаць “subscribe”).

Каб перакласьці інтэрфэйс карыстальніка OmegaT, дапаможнік карыстальніка і іншыя адпаведныя дакумэнты:

спачатку прачытайце “Кіраўніцтва ў лякалізацыі і наладцыOmegaT і далучэцеся да групы перакладчыкаў OmegaT праз сайт або праз электронную пошту, адрас: OmegaT- l10n-request@lists.sourceforge.net (у радку тэмы ўпісаць “subscribe”).

Каб падтрымаць OmegaT фінансава

Калі вы падтрымаеце далейшае разьвіцьцё OmegaT, будзем вельмі ўдзячнымі — націсьнеце на наступную спасылку, каб перайсьці да рахунка OmegaT на PayPal.