Appendix J. Падзякі

1. Дзякуй усім вам!

1. Дзякуй усім вам!

Усе супярэчнасьці, недагляды і прамыя памылкі, якія могуць знайсьціся ў гэтай вэрсіі, на маёй адказнасьці. Гэты дапаможнік, аднак, ня быў бы магчымым без дапамогі і падтрымкі з боку шэрагу людзей. Асаблівыя падзякі наступным:

  • Марку Праяру: за выпраўленьне першага праекта зь любоўю да OmegaT і англійскай мовы.

  • Дзідзье Брыелю: я б ня змог абысьціся без цярплівай і ўпартай дапамогі Дзідзье што да асаблівасьцяў DocBook. Ня кажучы ўжо пра ягоную ўвагу і дбайнасьць у захоўваньні рэпазыторыяў у добрым стане.

  • Сэмюэлу Мюрэю: за ўступны разьдзел “Навучэцеся карыстацца OmegaT за 5 хвілін”.

  • Уілу Гэлтану: ягоная канчатковая вычытка праекта пазбавіла мяне ад няёмкасьці. Застаецца толькі здагадвацца, колькі артыкляў і прыназоўнікаў было б прапушчана безь ягонай неацэннай дапамогі.

  • Жану-Крыстофу Эляры: асаблівая падзяка за сьціслае апісаньне запуску OmegaT, парамэтраў каманднага радка і іншых дэталяў, якія я да таго часу не заўважыў.

  • І апошняе, але ня менш важнае: дзякуй усім удзельнікам трэкера дакумэнтацыі OmegaT за ўсе знойдзеныя неадпаведнасьці ў папярэдніх вэрсіях дакумэнтацыі. Не спыняйцеся на дасягнутым!