Appendix D. Генэратары метак

1. Уводзіны
2. Выбар моваў

1. Уводзіны

Генэратары метак (або парадыгматычныя модулі) забясьпечваюць паляпшэньне якасьці супадзеньняў, распазнаючы формы словаў у зыходным тэксьце і ў памяці перакладаў. Яны таксама паляпшаюць падбор адпаведнікаў з глясароў.

Парадыгматычны модуль для ангельскай мовы, напрыклад, мусіць вызначыць, што радок “cats” (і, магчыма, “catlike”, “catty” і да г. п.) мае корань “cat”, а “stemmer”, “stemming”, “stemmed” — корань “stem”. Парадыгматычны альгарытм прыводзіць словы “fishing”, “fished”, “fish” і “fisher” да каранёвага слова “fish”. Гэта асабліва карысна ў выпадку моваў, якія выкарыстоўваюць формы з прыстаўкамі і суфіксамі да каранёвых слоў. Вось прыклад са славенскім словам “добры” ва ўсіх магчымых граматычна правільных формах:

  • lep, lepa, lepo — адзіночны лік: мужчынскі, жаночы, сярэдні род

  • lepši, lepša, lepše . — вышэйшая ступень параўнаньня ў назоўным склоне, мужчынскі, жаночы, сярэдні род адпаведна. Форма множнага ліку прыметніка

  • najlepših — найвышэйшая ступень параўнаньня множнага ліку, родны склон, мужчынскі, жаночы, сярэдні род

2. Выбар моваў

Генэратары метак уваходзяць у склад OmegaT і актыўныя па змаўчаньні. OmegaT аўтаматычна выбірае генэратар метак для мовы крыніцы і перакладу ў адпаведнасьці з моўнымі наладамі праекта. У вакне ўласьцівасьцяў праекта можна выбраць іншы генэратар метак (Генэратар) або іншую вэрсію (Паводзіны генэратара метак).

Калі для бягучых моў генэратараў метак няма, OmegaT ужывае Hunspell (у гэтым выпадку трэба, каб былі ўсталяваныя адпаведныя слоўнікі Hunspell).

Несумяшчальнасьць

OmegaT не запусьціцца, калі ў каталёгу /plugin знойдуцца генэратары метак. Выдалеце ўсе генэратары метак з каталёгу /plugin перад запускам OmegaT.