Appendix B. Спалучэньні клявішаў у вакне рэдагаваньня

Гэты кароткі тэкст — апісаньне паводзінаў клявішаў у вакне рэдагаваньня. “Перайсьці ўнутр сэгмэнта” азначае, што курсор перамяшчаецца ў пачатак сэгмэнта, калі ён да гэтага знаходзіўся перад сэгмэнтам, і ў канец сэгмэнта, калі раней знаходзіўся пасьля яго.

Table B.1. Паводзіны клявішаў у рэдактары

Спалучэньне клявішаў Дзеяньне
Улева: на адзін сымбаль улева, але не далей, чым за пачатак сэгмэнта
Управа: на адзін сымбаль управа, але не далей, чым за канец сэгмэнта
Ctrl+улева: на адно слова ўлева, але не далей, чым за пачатак сэгмэнта
Ctrl+управа: на адно слова ўправа, але не далей, чым за канец сэгмэнта
PgUp на старонку ўверх у дакумэнце
PgDn на старонку ўніз у дакумэнце
Home* перайсьці ў пачатак радка ў сэгмэнце
End* перайсьці ў канец радка ў сэгмэнце
Ctrl+Home перайсьці ў пачатак сэгмэнта
Ctrl+End перайсьці ў канец сэгмэнта
Ctrl+PgUp перайсьці ў першы сэгмэнт дакумэнта (Mac: Cmd + PgUp)
Ctrl+PgDn перайсьці ў апошні сэгмэнт дакумэнта (Mac: Cmd + PgDn)
Backspace* выдаліць сымбаль перад курсорам
Delete* выдаліць сымбаль пасьля курсора
Ctrl+Backspace выдаліць сымбалі да пачатку бягучага слова (Mac: Alt+Backspace)
Ctrl+Delete выдаліць сымбалі да пачатку наступнага слова (Mac: Alt+Delete)
Ctrl+Enter адчыніць папярэдні сэгмэнт (Mac: Ctrl+Enter)
Ctrl+A вылучыць увесь сэгмэнт (Mac: Cmd+A)
Ctrl+Shift+O пераключыцца ў рэжым тэксту справа-налева (або наадварот)
Ctrl+Space адчыніць дыялёгавае вакно аўтазапаўненьня з кантэкстазалежнымі прапановамі (Mac: Esc). Пасьля зьяўленьня вакна аўтазавяршэньня, паўторна націскаючы Ctrl+Space, можна пераключацца пасьлядоўна паміж запісамі глясароў, элемэнтамі аўтатэксту, адсутнымі тэгамі і табліцай сымбаляў.

* Паводзіны гэтых клявішаў іншыя, калі курсор знаходзіцца па-за межамі рэдагаванага сэгмэнта:

Клявіша Shift сама па сабе нічога ня робіць: пры націску на на яе ўсе клявішы перамяшчэньня курсора працуюць звычайным спосабам, за выключэньнем Shift + Enter — пры гэтым уводзіцца разрыў радка ў тэксьце.

Сыстэмныя каманды “вылучыць усё” (Ctrl+A), “уставіць” (Ctrl+V), “выразаць” (Ctrl+X), “скапіяваць” (Ctrl+C), “уставіць супадзеньне” (Ctrl+I), “уставіць крыніцу” (Ctrl+Shift+I) дзейнічаюць у прынцыпе толькі для тэксту адчыненага сэгмэнта.

Каб пераключацца паміж панэлямі (напрыклад, з панэлі рэдагаваньня ў панэль недакладных супадзеньняў), трэба ўжываць Ctrl+Tab. Пры націсканьні Ctrl+Shift+Tab адбываецца вяртаньне ў папярэднюю панэль. У панэлях працуюць скароты Ctrl+A і Ctrl+C, якія дазваляюць капіяваць зьвесткі (цалкам або часткова) у буфэр абмену.

Заўважце, што спалучэньні клявішаў можна перавызначыць паводле сваіх патрэбаў. Гл. дадатак “Дапасаваньне спалучэньняў клявішаў”