Chapter 8. OmegaT Файлы і каталёгі

1. Файлы праекта перакладу
1.1. Каранёвы каталёг
1.2. Падкаталёг dictionary
1.3. Падкаталёг glossary
1.4. Падкаталёг omegat
1.5. Падкаталёг source
1.6. Падкаталёг target
2. Файлы наладаў карыстальніка
3. Файлы праграмы

OmegaT працуе з трыма тыпамі файлаў.

1. Файлы праекта перакладу

Праект перакладу OmegaT утрымлівае шэраг файлаў і каталёгі.

Пры стварэньні праекта перакладу OmegaT аўтаматычна стварае каталёг з пазначанай назвай і наступныя каталёгі:

Figure 8.1. Праект OmegaT

Праект OmegaT

Пры стварэньні праекта або ў працэсе перакладу можна задаць іншыя месцазнаходжаньні для пэўных каталёгаў. Такім чынам можна выбіраць існуючыя каталёгі ці ствараць новыя там, дзе вам зручна паводле вашага працэсу працы і звычак у кіраваньні праектамі. Каб зьмяніць разьмяшчэньне каталёгу пасьля стварэньня праекта, адкрыйце Праект → Уласьцівасьці… праз мэню або націсьнеце Ctrl + E і зрабеце неабходныя зьмены.

У файлавым мэнэджары выгляд і ўласьцівасьці праекту перакладу такія ж як і ў якога заўгодна каталёга. У наступным прыкладзе каталёг my projects зьмяшчае тры праекты OmegaT:

Figure 8.2. Праекты OmegaT і падкаталёгі

Праекты OmegaT і падкаталёгі


Каб адкрыць праект, дастаткова двойчы клікнуць элемэнт з абразком OmegaT. Праект перакладу Example_Project з парамэтрамі па змаўчаньні будзе створаны ў новым падкаталёгу з наступнага структурай:

1.1. Каранёвы каталёг

Каранёвы каталёг праекта заўсёды ўтрымлівае файл OmegaT.Project з парамэтрамі праекта, вызначанымі ў акне ўласцівасьцяў праекта (Праект → Уласьцівасьці). У працэсе перакладу ў гэтым каталёгу ствараюцца (і абнаўляюцца) дадатковыя файлы (назва_праекта-omegat.tmx, назва_праекта-level1.tmx і назва_праекта-level2.tmx). Яны ўтрымліваюць у розных формах адное і тое жа зьмесьціва памяці перакладу, якое можна выкарыстаць у будучых праектах.

1.2. Падкаталёг dictionary

Гэты каталёг спачатку пусты, у яго можна дадаць слоўнікі для праекта. Дадатковыя зьвесткі гл. у разьдзеле ”Слоўнікі”.

1.3. Падкаталёг glossary

Гэты падкаталёг спачатку пусты. Ён будзе зьмяшчаць глясары, якія будуць ужывацца ў праекце. Дадатковыя зьвесткі гл. у разьдзеле “Глясары”.

1.4. Падкаталёг omegat

Падкаталёг omegat зьмяшчае прынамсі адзін файл. Найбольш важны файл тут — project_save.tmx, працоўная памяць перакладаў праекта. У гэты каталёг, ад пачатку працы, у працэсе перакладу і ў канцы сэсіі паступова дадаюцца рэзэрвовыя копіі гэтага файла (з пашырэньнем .bak). Такім чынам робіцца засьцярога ад выпадковай страты даніх — гл. “Прадухіленьне страты даніх” у разьдзеле “Рознае”.

У працэсе перакладу ў гэтым каталёгу могуць ствараюцца і іншыя файлы, у тым ліку:

stats.txt утрымлівае бягучыя статыстычныя данія бягучага праекта. Каб праглядзець яго, выберыце Сэрвіс → Статыстыка
ignored_words.txt. learned_words.txt ствараюцца і ўжываюцца для праверкі правапісу. Калі вы ўжо назьбіралі словы, якія трэба прымаць або ігнараваць падчас праверкі правапісу, сьлед проста скапіяваць адпаведныя два файлы ў падкаталёг omegat бягучага праекта.
project_stats_match.txt утрымлівае статыстычныя данія супадзеньняў апошняга праекта, згенэраваныя праз мэню Сэрвіс → Статыстыка супадзеньняў
segmentation.conf Ён (калі наяўны) утрымлівае спэцыфічныя для праекта правілы сэгмэнтаваньня, калі гэта пазначана праз Праект → Уласьцівасьці… Гл. разьдзел “Уласьцівасьці праекта”.
filters.xml Ён (калі наяўны) утрымлівае спэцыфічныя для праекта файлавыя фільтры, калі гэта пазначана праз Праект → Уласьцівасьці… Гл. разьдзел “Уласьцівасьці праекта”.
uiLayout.xml Ён (калі наяўны) утрымлівае спэцыфічныя для праекта налады графічнага інтэрфэйса карыстальніка.

1.5. Падкаталёг source

Падкаталёг source утрымлівае файлы, якія будуць перакладацца. Дадаць файлы ў яго можна і пазьней. Заўважце, што структура падкаталёга source можа быць якой заўгодна. Калі файлы да перакладу ўпарадкаваныя ў выглядзе дрэвападобнай структуры (напрыклад, вэб-сайт), трэба толькі пазначыць каталёг найвышэйшага ўзроўню, і OmegaT будзе ўлічваць усе зьмесьціва, захоўваючы дрэвападобную структуру.

1.6. Падкаталёг target

Гэты падкаталёг спачатку пусты. Каб там нешта зьявілася, трэба выбраць з мэню Праект Адкампіляваць праект (Ctrl+D). Файлы з каталёгу source, перакладзеныя і неперакладзеныя, будуць адноўленыя тут з той самай гіерархіяй, якая была ў падкаталёгу з зыходнымі файламі. Зьмесьціва падкаталёга з файламі перакладаў будзе адлюстроўваць бягучы стан перакладу, тое, што запісана ў працоўнай памяці перакладаў праекта, захаванай у бягучай вэрсіі файла /omegat/project_save.tmx. Неперакладзеныя сэгмэнты будуць утрымліваць тэкст на зыходнай мове.

2. Файлы наладаў карыстальніка

Файлы наладаў карыстальніка ўтрымліваюць інфармацыю, якая дзейнічае для ўсіх праектаў гэтага карыстальніка;

logs/OmegaT.log У гэты файл запісваюцца паведамленьні пра памылкі Java за час працы OmegaT. Калі OmegaT вядзе сябе ня так, як мае быць, важна ўключыць гэты файл або адпаведную частку ў паведамленьне пра памылку
*Сцэнары… каталёг з файламі сцэнароў для плагіна сцэнароў, калі ён усталяваны
filters.xml карыстальніцкія файлавыя фільтры па змаўчаньні
omegat.prefs налады OmegaT
segmentation.conf карыстальніцкія правілы сэгмэнтаваньня па змаўчаньні
uiLayout.xml XML-файл з усімі даступнымі наладамі графічнага інтэрфэйса карыстальніка

Заўважце, што правілы сэгмэнтаваньня і файлавыя фільтры па змаўчаньні можна перавызначаць для канкрэтных праектаў (гл. вышэй) Месцазнаходжаньне файлаў наладаў карыстальніка залежыць ад плятформы:

Windows 2000 і XP Documents and Settings\<імя карыстальніка>\Application Data\OmegaT
Windows Vista і 7 Users\<імя карыстальніка>\AppData\Roaming\OmegaT
Windows іншых вэрсіяў <нешта>\OmegaT (<Нешта> адпавядае месцазнаходжаньню “хатняга” каталёга, вызначанаму Java)
Linux/Solaris/FreeBSD <“хатні” каталёг карыстальніка>/.omegat (.omegat — каталёг, кропка ў пачатку назвы робіць яго нябачным, калі толькі ня ўвесьці ls -a або эквівалентную каманду)
*У Mac OS X <“хатні” каталёг карыстальніка>/Library/Preferences/OmegaT
Іншыя <“хатні” каталёг карыстальніка>

Каб перайсьці непасрэдна ў гэты каталёг, можна скарыстацца з пункта мэню НаладыАдчыніць каталёг канфігурацыі.

3. Файлы праграмы

OmegaT пастаўляецца як пакет, які можна спампаваць з сайта SourceForge. Тут разглядаецца плятформанезалежны пакет у стандартным для Java выглядзе. Іншыя варыянты — гэта .tar-пакет для Linux, усталёўшчык для Windows (з асяродзьдзем выкананьня Java ці безь яго), усталёўшчык для Mac OS X і пакет з зыходным кодам для распрацоўнікаў.

Плятформанезалежны пакет можа ўжывацца на любой плятформе з працоўным асяродзьдзем выкананьня Java 1.6, у тым ліку на плятформах, для якіх таксама існуе адмысловы пакет. Ён пастаўляецца ў выглядзе файла архіва (zip або tar), які неабходна распакаваць у каталёг, дзе вы хочаце ўсталяваць праграму. Файл звычайна можа быць распакаваны па падвойным кліку на спампаваным пакеце. Пасьля распакаваньня пакета ствараецца каталёг з наступным зьмесьцівам:

Файл/ падкаталёг Зьмесьціва
/docs/ У гэтым каталёгу знаходзяцца ўсе файлы дапаможніка карыстальніка. Іх можна адкрыць у інтэрнэт-браўзэры, каб атрымаць доступ да зьнешніх спасылак.
/images/ Графічныя файлы абразкоў і лягатыпаў
/lib/ Зьмяшчае файлы Java, неабходныя для працы OmegaT.
join.html Гэта — звычайны HTML-файл, які, пры адкрыцьці ў інтэрнэт-браўзэры, накіроўвае вас у групу карыстальнікаў OmegaT на Yahoo! Групы. Далучэньне не зьяўляецца неабходным, але дасьць доступ да дадатковых магчымасьцяў (напрыклад, файлаў, апытальнікаў) і абмеркаваньняў, датычных OmegaT. Архівы групы публічныя, іх можна праглядаць без падпіскі на групу.
changes.txt Адносна падрабязны пералік зьменаў паміж гэтай вэрсіяй і папярэднімі вэрсіямі.
license.txt Ліцэнзія GNU GENERAL PUBLIC LICENSE. Гэтая ліцэнзія дазваляе рабіць пэўныя рэчы з OmegaT, уключаючы мадыфікацыі і распаўсюд. Калі вы зацікаўленыя ў мадыфікаваньні або распаўсюдзе OmegaT, уважліва прачытайце гэты дакумэнт і пераканайцеся, што вы разумееце ўсе дэталі, перш чым што-небудзь зрабіць. У выпадку сумневу зьвяртайцеся да ўдзельнікаў праекта непасрэдна, праз электронную пошту са старонкі SourceForge, або праз групу карыстальнікаў.
doc-license.txt Ліцэнзія GNU GENERAL PUBLIC LICENSE. Гэтая ліцэнзія ахоплівае дакумэнтацыю. Гл. вышэй.
readme.txt (redme_be.txt) Гэты файл вельмі важны, яго абавязкова трэба прачытаць перад запускам OmegaT. Ён утрымлівае агульную інфармацыю аб OmegaT, крыніцы дадатковай інфармацыі, спосабы ўдзелу ў праекце і інш. Ён перакладзены на некалькі моў.
OmegaT

Тэкставы файл з двух радкоў:

#!/bin/bash java
java -jar OmegaT.jar $*

Гэты файл можа быць карысным для карыстальнікаў Linux і OS X. Зрабеце яго выканальным (chmod + х OmegaT) у тэрмінале з каталёга праграмы OmegaT. Пасьля гэтага вы зможаце запускаць OmegaT, выконваючы гэты файл з тэрмінала

OmegaT.bat

Пакетны файл для запуску OmegaT з каманднага радка Windows. Ён зьмяшчае толькі наступны радок:

java -jar OmegaT.jar %*
OmegaT.jar Асноўны праграмны файл OmegaT. Каб запусьціць OmegaT, неабходна запусьціць гэты файл з каманднага радка або з файлавага мэнэджaра (звычайна дастаткова зрабіць падвойны клік па ім).